паўсухое ружовае віно.
дата разліву: 2012
вытворца:
The Sogrape Vinhos S.A., Партугалія
кошт: 12 даляраў
сённяшнім днём на дэгустацыйны стол трапіла ружовае віно Mateus Rosé Original.
Mateus - гэта марка напаўсладкага ігрыстага ружовага віна паходжаннем з Партугаліі. яго вытворчасць была наладжана сямейнай кампаніяй The Sogrape Vinhos S.A., заснаванай у 1942 годзе Фернандам ван Зэлер Гуэдэсам. продажы хутка раслі і ў асноўным арыентаваліся на спажыўцоў Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Еўропы. і ўжо да канца 1980-х гадоў Sogrape Vinhos становіцца буйнейшым вытворцам віна ў Партугаліі. На сёння Sogrape Vinhos валодае 18 сядзібамі, 15 вінакурнямі і 9 лініямі розліву. У 2010 годзе кампаніі часопісам American Wine Enthusiast Magazine была нададзена прэмія "European Producer of the Year" (што разглядаецца як Оскар у віннай прамысловасці).
што ж з віном. бутэлька вылучаецца сваімі адметансцю і прывабнасцю: вузкагорлая пляскатая з закругленымі формамі. на этыкетцы намаляваны барочны палац Mateus Palace у Віла Рэал, што ў Партугаліі. віно гэтаксама прыемнага смаку, лёгкае, свежае. мяккасць дапаўняе лёгкая газаванасць. з нотамі садавіны. акурат для цёплага летняга вечара. які яно зробіць яшчэ больш незабыўным і прыўкрасным)