Carta Vieja (Chile), Cabernet Sauvignon, 2011

Nov 10, 2013 15:36


вырашыў узбагаціць жж алкагольнымі водгукамі) на недарагое сталовае віно. якое час ад часу трапляе на стол сціплай манаскай келлі) гэта, вядома, не зацемкі самелье)) але ж у перспектыве ўсё можа стацца)))



сухое чыровнае віно.
сорт вінаграда: Cabernet Sauvignon
дата разліву: 2011
вытворца: Carta Vieja, Чылі
кошт: 11 даляраў

вінная гісторыя Карта Ўехі налічвае ўжо амаль два стагоддзі, а сама справа перадаецца з пакалення ў пакаленне. пакуль нашая шляхта рыхтавалася да паўстання супраць расейскага самаўладдзя, на другім канцы зямной кулі ў 1825 годзе ў самым цэнтры чылійскай даліны Ланкаміла высадзіў свае першыя вінаградныя палеткі Карлас Адольфа дэль Педрэгаль, мігрант з іспанскай правінцыі Астурыя. ужо праз пяць гадоў быў атрыманы першы ураджай.

на пачатку наступнага стагоддзя ў выніку паспяховых продажаў віна кампанія значна пашырылася. пасля праведзеных мадэрнізацый вытворчасці ў 1985 годзе бутыляванае віно пачынае выпускацца пад маркай Viña Carta Vieja. а ў 1989 годзе на рынкі ЗША і Англіі трапляе першае экспартнае віно Carta Vieja. сёння ва ўладаннях кампаніі знаходзіцца звыш за 1300 га вінаграднікаў, выраб віна складае мільён скрыняў штогод, Carta Vieja займае 12 месца (сярод 200 вінных кампаній Чылі) паводле экспарту, а таксама з'яўляецца сябрам прэстыжнай чылійскай віннай асацыяцыі "Vinos de Chile A.G.".

віна кампаніі можна падзяліць на дзве катэгорыі: фірмовая лінейка (прадстаўлена на сайце вытворцы) і больш простая (для краін бяз вінных традыцый. адпаведна і горшай якасці. напрыклад, "Aves del Sur", "G7").

каштаванае віно аказалася глыбокага чырвонага колеру з пурпурнымі адценнямі. смак мяккі і прыемны, без лішняй экспрэсіі. з лёгка заўважнай церпкасцю. не гледзячы на тое, што гэта кабернэ савіньён. паслясмачча чымсь нагадала безалкагольнае піва, дзе замест алкаголю нейкая пустата і адчуванне падманутасці) спалучае сбалансаваныя араматы віншні, чарніцаў, чорнай парэчкі і ажынаў. па выніках, віно годнае. можна смела браць і наступным разам)

віно, дэгустацыя

Previous post Next post
Up