Бязлітасны беларускі маркетынг: не рэагуш на спам - плаці!

Feb 24, 2014 16:20

Хачу вам расказаць адну цікавую гісторыю пра цуды беларускага маркетынгу. Пачну здалёк - тэлевізар я не гляджу ужо амаль 8 гадоў. Хіба толькі як да бацькоў у госці прыязджаю - тады ўключаю, каб новую рэкламу на айчынным TV зацаніць.

Адпаведна, у кватэры, якую я наймаю ўжо 2,5 гады, няма нават тэлевізара. І ніколі не было - бо мы першыя сюды ўсяліліся. І тэлевізійны кабель знаходзіцца ў выглядзе антэнных выхадаў у калідоры, якія я ніколі не правяраў.

Калі мы толькі засяліліся, хадзіла нейкая жанчына па пад'ездзе і пытала: ці будзем падключацца да TV? Пачуўшы, што тэлевізар не ўпісваецца ў нашае шчаслівае жыццё, яна ў роспачы сышла. І на гэтым усё скончылася - больш пра «ціві» ніхто не пытаў, і ў жыроўках за 2,5 гады ніводнага радка пра тэлебачанне не было.

Але напрыканцы кастрычніка 2013 года у паштовай скрыні я знайшоў вось такі прыгожы канверцік з маім адрасам (але без прозвішча):




Спачатку я гэты спам хацеў выкінуць не чытаючы, але ўсё-такі не ўтрымаўся і адкрыў. У канверце мяне чакаў  проста цудоўны ўзор беларускага маркетынгу: мне пагражалі тэлебачаннем!

Чытаць далей >>>

грошы, спам, Менск, праблема, камунальныя паслугі, бізнэс, рэклама, Беларусь, МТІС, тэлебачанне, дакумент, маразм, заканадаўства, зваротная сувязь, маркетынг

Previous post Next post
Up