Менск партызанскі: навошта схавалі туалеты?

Feb 25, 2014 17:38

Угадайце, што гэта за штуковіна стаіць на Аўтавазе ў Менску:




Зазірнем з іншага боку: аказваецца, за гэтай маскіроўнай хаваецца платная грамадская прыбіральня!




Мне заўсёды падавалася, што месцазнаходжанне грамадскіх туалетаў павінна быць добра абазначана і кідацца ў вочы. Але Беларусь - краіна парадоксаў: відаць, высокае кіраўніцтва палічыла, што туалеты псуюць прыгожы выгляд горада, таму іх вырашылі замаскіраваць. Як быццам ад таго, што чалавек не знойдзе прыбіральню і, прабачце, насцыць у падворотне, горад стане больш чыстым і ўтульным.

прыбіральня, Беларусь, Менск, маразм, фота, грамадства

Previous post Next post
Up