Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Ад таго, як мы ставімся да сваёй гісторыі, часам хочацца плакаць. У Мірскім замку стаяць шклопакеты, у Нясвіжскім - таксама, Лошыца разбураная і зараз на месцы старой сядзібы збіраецца новабуд. Такіх выпадкаў - сотні, а то і тысячы. Затое "па-багатаму"! Але ж павінны калісьці нашыя людзі наесціся гэтым усім "еўрамонтам"?.. Праўда, баюся, тады ўжо рэстаўраваць і аднаўляць не будзе чаго...
Вось свежанькі прыклад з Навагрудку - рэклама мясцовай канторы, якая займаецца ўсталёўкай пластыкавых шклопакетаў:
Пластыкавыя вокны ў Наваградскім замку?
Я не разумею: хіба людзі рэальна лічаць, што пластыкавыя еўравокны ў замку ХІV-ХV стагоддзяў гэта крута? Але над кім смяемся? Над сабой? Над сваёй гісторыяй? Над сваімі продкамі?.. А потым яшчэ абураемся: "А чывой-та нас, беларусаў, ніхто не уважаіт?" А навошта нас паважаць, калі мы самі сябе не паважаем?..
Заўважце, такую "крэатыўную" рэкламу зрабілі не чыноўнікі (ад іх ужо даўно ніхто нічога добрага не чакае), а прыватная кантора. І я шчыра спадзяюся, што іх бізнэс хутка загнецца. Вось такі я злы.
З.Ы. Дарэчы, хто яшчэ не паспеў пабачыць Наваградскі замак, то абавязкова туды з'ездзіце. У вас яшчэ ёсць шанец запомніць яго велічным і прыгожым. Бо рэстаўрацыя там ужо пачалася...
Наваградскі замак, кастрычнік 2011