Банкамат «БПБ-Ашчадбанка»: тры памылкі на адной старонцы

Nov 16, 2011 10:46


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.



Банкамат "БПБ-Ашчадбанка" на ст.м. "Акадэмія навук" не вельмі сябруе з беларускай мовай

Лёс склаўся так, што чамусьці ў нашай краіне банкаматы не вельмі сябруюць з беларускай мовай: то банкамат "Белінвестбанка" абы-што піша, а то сёння я знайшоў ажно тры памылкі на адной старонцы ў банкамаце "БПБ-Ашчадбанка" (на фота). Канечне, вельмі добра, што беларуская мова наогул прысутнічае ў банкаматах, але ж, паважаныя банкіры, калі нешта робіце - то старайцеся рабіць гэта якасна!

Ладна яшчэ "Мінсктранс" можа адзін прыпынак напісаць як "Вуліца Сухарэўская", а суседні - "Вуліца Сухараўская, 17". Але ім можна: няхай гэтай бюджэтнай арганізацыі грошай хопіць хаця б на арганізацыю руху аўтобусікаў. А вось камерцыйныя банкі маглі б і знайсці якога настаўніка беларускай мовы, заплаціць яму тысяч 200 за тое, каб ён тэкст вычытаў і памылкі выправіў. Ну не салідна, таварышы банкіры, на такіх дробязях эканоміць!

Беларусь, Менск, БПБ-Ашчадбанк, фота, грамадства, маркетынг, бізнэс

Previous post Next post
Up