Самы старажытны планшэт захоўваецца ў Навагрудку?

Nov 05, 2011 10:26


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Быў нядаўна пра прэзентацыі новых планшэтаў і смартфонаў ад Самсунга. Адзін дзядзечка з беларускага прадстаўніцтва Samsung вельмі нахвальваў новую мадэль: казаў нават, што ён ёй карыстаецца ўжо пэўны час і гэтая мабілка яму ўсё болей і болей падабаецца. Але давайце паглядзім на фота:



Смартфон Samsung паказвае нам 15:31

На смартфоне добра бачны час - 15:31 (само мерапрыемства пачалося ў 16:00). От і вер яму, што ён гэтай мабілкай з непераведзеным часам даўно карыстаецца....

Але я пост пішу не для гэтага - хай там сабе на мабілках час хоць +0:00 па Грынвічу ставяць. Захацелася проста падзяліцца фоткай планшэту, які выкарыстоўвалі беларускія школьнікі гадоў 100 (а то і болей!) таму:



Самы першы планшэт на Беларусі

Вось такі дэвайс захоўваецца ў музеі горада Навагрудка. Дзюймаў 7-9 будзе, тачскрын таксама прысутнічае. Праўда, пісалі крэйдай, але затое можна было працаваць колькі хочаш без падзарадкі! :)

Беларусь, гумар, Самсунг, Навагрудак, школа, фота, маркетынг

Previous post Next post
Up