Sep 11, 2014 13:28
Назіраючы за сваім каханым Мужам на працягу апошняга года, я прыйшла да выніку - мужчыну свой бізнэс равівае так сама моцна, як жанчыну развівае нараджэнне дзіця.
Адна з прычынаў разломаў у сям'і пасля нараджэння дзяцей звязана з тым, што роды развіваюць жанчыну (з яе згодай ці без яе)). А мужчыну - не. Як бы мужчына на любіў жонку, дзяцей, ён ня можа атрымаць той імпульс, тыя ўмовы, якія атрымлівае жанчына для развіцця. Таму атрымліваецца, што два чалавекі, ажаніўшыся і знаходзячыся на прыкладна аднім узроўні развіцця, пачынаюць канфліктаваць пасля з'яўлення дзетак.
Як па мне, дык часта мужчыны знаходзяць свой шлях да развіцця. Але паколькі маю канкрэтны прыклад пад носам - напішу пра яго.
Бізнэс. свая справа менавіта з людзьмі, за якіх ты адказваеш. Вось што развівае Мужчыну вельмі моцна. Адказнасць, дэлегіраванне, агульныя мэты. А яшчэ бізнэс гэта вельмі добрае адлюстраванне самаго чалавека. Адносіны ў калектыве, якасьць працы, выгляд у рэшце рэшт тавару ды офісу - гэта ўсё вялізарнае люстэрка самаго ўладальніка. І гэтым можна карыстацца, каб зразумець сябе, свае слабыя рысы. І каб убачыць тое, што проста так ня бачна. І асэнсаваць гэта. Альбо змяніць, альбо бароцца з гэтым, але апошні варыянт не прывядзе да росквіту.
Яшчэ цікава, што людзі, якія працуюць на ўладальніка і адносіны паміж імі, гэта таксама пра жыццё. Пра стаўленне да свету.
Карацей, асабісты бізнэс гэта добры інструмент для прапрацоўкі самаго сябе. І для таго, каб убачыць шлях да гармоніі. Бо калі гармонія ў сваёй працы, значыць і сам ты гарманічны.
Для мяне такім досведам сталі дзеці. Менавіта яны запусцілі працэс разумення сябе, змены сябе, дараслення.
І чым далей, тым мне здаецца правільным тое, што жанчыну развіваюць дзеці, а мужчыну праца. Ніяк не наадварот.
Чаго і ўсім жадаю).
Маё