Фотасессія, як вандроўка па пачуццях.

Sep 18, 2014 01:34


Для новай працы патрэбен партрэт. Патэліла сябру, якому давяраю і які, як адчувала, зможа зрабіць тое, што я ўяўляю. Ок, дамовіліся. Ён кажа - толькі без касметыкі. Во бля! Для мяне-то не пытанне выйсці без касметыкі на вуліцу, але портфоліо жа ж! Пытаю - чаму? Адказ - каб без маскі.

І гэта ж для працы, якая будзе матывацыяй для людзей тыя самыя маскі здымаць!
Афігенна. Спала на бігудзях нах. Гурком раніцай твар працёрла (ну каб хоць нешта зрабіць, скажам так - рытуал).
Тры гадзіны, а пачуццяў на паў месяца.
Дзіцячая пазіцыя, незручнасць, сцёб, гульня, асэнсаванасць, разуменне для чаго, цікавасць, давер, супраца. Нарэшце - супраца. Пазіцыя дарослы - дарослы.
 І гэта ўсё - твар, толькі твар! Тры гадзіны прыстальнага разглядання майго твару!

Дагэтуль момантамі рэфлексую, што ж там бэндзе. Але насамрэч вельмі ўдзячна за эксперымент. За супрацу, на якую настроіў. За вопыт і за яшчэ адну магчымасць паназіраць за сабой.

У мяне цудоўныя сябры. Дзякуй.

P.S. Калі атрымаю рэзультат, канешне ж пакажу. жу-жу.

Маё

Previous post Next post
Up