Аўтаспын.

Aug 20, 2014 11:36


Мне шанцуе на цікавыя кантакты. Часта знаёмлюся з незвычайнымі людзьмі. І вельмі ўдзячна, што насаложваюся фарбамі чалавечых душ (плюс той факт, што знаёмства кароткае і за яго далей ня трэба несці адказнасці, то бок няма абавязкаў).

Паколькі ня маю дагэтуль пасведчання кіроўцы, часам ежджу аўтаспынам ад вёскі ў Менск. І мне трапляюцца такія людзі!
Хачу пісаць гэтыя маленькія гісторыі жыцця, бо яны варты ўвагі.

Гісторыя №1.
Аднойчы ехала з дырэктарам цырка "Руссоле". Назва складаецца з дзвух імёнаў - Руслан і Ольга. У іх дзве дачкі, у кожнай сям'я і яны ўсе жывуць у адным вялікім доме! І працуеюць разам у цырку! Адна дачка ездзіць на канях, другая вядзе праграму. Адзін зяць займаецца мантажом, другі гукам і святлом. Унучкі абдымаюцца з двух год з канямі).
 Вось гэта да. Мяне вельмі цікавіла пытанне як не прыесца адзін аднаму (ды яшчэ бацькі і дзеіц! дзе ж тут звычайнае супрацьстаянне, доказы адзін аднаму і г.д. класічнае?). А яны жывуць. Намагаюцца зглажваць канфлікты, паважаць адзін аднаго, даваць адзін аднаму сваю прастору. І пры гэтым жыць і працаваць разам.
 Не фанат цыркаў з жывёламі (бо варыянта дрэсіроўкі два - голад і фізічны боль), але ідэя Сямейнасці мяне вельмі ўразіла. І натхніла.

Гісторыя №2.
Падвозіла мяне прыемная жанчына, якая аказалася майстарам выцінанкі, выпусціла дзве кнігі на гэтую тэму. Пагаманілі пра аўтарскія правы, натхніліся ідэямі. Я захацела выпусціць калекцыю вопраткі з малюнкамі-выцінанкамі. Першае, што прыйшло ў галаву, гэта легенсы, бо цішоткі ўжо прыеліся.

Гісторыя №3. Пакуль найцікавейшая для мяне.
Учора ехала ў горад. Прыпынілася машына, за рулём мужчына афраамерыканец, побач белая жанчына. Пачалі пытацца дзе мы жывем, як нам за горадам, ці ездзім кожны дзень на працу колькі дзяцей і г.д.
Потым сказалі, што жывуць у Маладэчна і таксама кожны дзень ездзяць у Менск. На службу. Думаю - добра, што ў людзей ёсць такая цяга. Далей цікавей:
- ён родам з Нігерыі, прыехаў 25 год таму і сустрэў каханне, таму застаўся.
- у іх сем (!) сваіх дзяцей.
- яны службу ня слухаюць, ён яе вядзе, бо ён - пастыр.
- яго завуць Маісей.

Афігець! Ён такі прымальны, такі спакойны і мудры, ды яшчэ і незвычайны. Добры маркетынгавы ход, падумала я. Ні разу не веручая, захацелася прыйсці да іх, проста паглядзець ды паслухаць.
 Хаця як па мне, дык яны (як і шмат хто знаёмы веруючы) знайшлі ў веры падтрымку, якая можа ісці ад бацькоў.

Розныя колеры (у прамым і пераносным сэнсе) пачуццяў. Жыццё казачнае.

Аўтаспын

Previous post Next post
Up