Прачытала свой ЖЧ.

Aug 11, 2014 01:54


Пачала чытаць свой жч з канца. Дайшла да былой вясны (паўтара года таму). І так радасна стала - я думала, што "жопа" у мяне зараз, а зразумела, што зараз яна шмат меньшая, чым была год таму. Так падбадзёрвае! Заўтра пачытаю яшчэ пра перыяд "цяжкасці мацярынства" і ўвогуле стане лёгка.

А яшчэ здзівілася таму, што калі толькі чытаць мяне, то я ствараю іншы вобраз. То бок пішу я праўду і насамрэч даволі шчыра, але гэта далёка ня ўся я. Таму хто раптам мяне ня ведае асабіста - ня верце )).

Маё

Previous post Next post
Up