Свабода.

Jul 13, 2014 09:12


Што такое свабода? Дзе ў душы яна жыве і як адчуваецца?
 Для мяне свабода гэта давер. Давер самой сабе і давер таму, што адбываецца вакол. Адсутнасць глючных страхаў і сумневаў. Упэўненасць.
 Як дасягнуць яе?
 Часта варта з'ехаць, зламаць фізічна бар'еры, каб адчуць ПАЧУЦЦЕ. А пачуцце гэта тое, што жыве ўнутры і яму ўсё роўна дзе ты яго адчуваеш - дома, ці ў вандроўцы.
 І як аказалася, варта проста выйсці з дома, каб нешта ўбачыць. Хаця паездкі так, ніхто не адмяняў. І я вандроўкі таксама моцна люблю.

Роздумы навеяны двумя цікавымі людзьмі. Першы гэта Крыс Маккендлес. Кінуў прыстыжнае жыццё, з'ехаў ванроўнічаць. Але ўрэшце з-за недахопу ведаў як выжываць у дзікіх умовах памёр. Пра гэта знялі фільм "У дзікіх умовах". Глядзела і разумела, што бёг ён за тым самым пачуццём свабоды. Бёг ад навязаннага жыцця, ад бацькоў. І калі яго часта называюць глупым, бо ён нават не прайшоў навучанне як выжываць у лесе і пераблытаўшы з'еў смяротнае зелле, то я бачу глыбокі сум і адзіноту ў яго душы. І не ў зёлках справа, а ў тым ад чаго ён бёг.
 Зрэшты гэта толькі мае думкі, і вы можаце з імі не пагаджацца. Але фільм раю.

Успомніла я пра гэты фільм, бо ўчора патрапіў мне на вочы артыкул пра беларуса, які вандруе па свеце. Бестэрміновае кругасветнае падарожжа. Кінуўшы ўнівер. У нэце трапляла назва серыі артыкулаў "Рома едзе", але я не звяртала на іх увагу, а ўчора звярнула. Чакаю панядзелка, каб набыць у кнігарне Ў кнігу. Ах, як мяне зацягнула, якія цудоўныя прыгожыя пачуцці выклікалі артыкулы. Гонар, усмешка, зайздрасць, сум (я ж так не магу), цікавасць - колькі розных пачуццяў захлынула мяне. А асабліва адно фота. Фота Ромы Свечнікава на фоне таго самага аўтобуса, у якім жыў і памёр Крыс Маккендлес.
Здаецца мне, што Рома ехаў з іншай прычыны, прычыны бегчы мажліва не было, але прычына дасягнуць свабоды магчыма была. Што адчуў ён, калі быў ля аўтобуса? Як цяпер успрымае ён пачуццё свабоды? Кожны яго артыкул дае шмат натхнення і роздумаў.

Роздумы. Эххх, як часта я ў іх зацягваюся. Праўда цяпер я ведаю, што гэта проста звычка і ведаю, як перастаць думаць і пачаць рабіць. Так, я не на Алясцы, я не ў вандроўцы і нават не магу сабе яе дазволіць. Але свабода - гэта пачуццё. Нешта новае - вакол і паўсюль, можна проста глядзець рознымі вачыма.
 На гэтай думцы я выключыла комп, сабрала дзяцей (сваіх двух і сяброўскіх двух) і пайшла гуляць па вёсцы. Дамы, асабліва заброшаныя, у якіх растуць дрэвы, поле, сабакі, козы, трус, коні. Усе па дарозе былі абнятыя дзецьмі. А я насалоджвалася тым, што бачу і лавіла сябе на тым, што гэта шмат большае задавальненне, чым думаць пра тое, як здабыць пачуцці.
 Так, іншыя краіны гэта вельмі цікава. І я хачу іх пабачыць. І каля аўтобуса маю надзею некалі сфоткацца. Пры гэтым я буду цаніць кожны позірк на тут, на тое, што вакол мяне. Бо (цытата ад Ромы) - Чалавек ня можа быць свабодны, але свабоднай можа быць яго душа, у любой краіне.

Прыгажосць у дробязях, як любіць гаварыць мне мая сяброўка. Зірніце вакол, выйдзіце з дома і самае галоўнае - адчувайце. Думкі хай лятуць прэч.

Для натхнення: Рома і Крыс.


Думкі

Previous post Next post
Up