Portishead. Tom Waits.

Apr 11, 2014 12:46


Яким чынам з'яўляюцца тыя ці іншыя ўстаноўкі?

Зараз так шмат адбываецца і мняецца і я з вялікім здзіўленнем асэнсоўваю некаторыя ўстаноўкі. Пад іх некалі папалі Portishead і Tom Waits, а таксама Orbital. Калі з'явіліся дзеткі я чамусці вырашыла, што для гэтай музыкі няма месца ў жыцці маладой мамы. На той момант яна ў мяне вызначылася, як дэпрэссіўная, агрэссіўная, суіцыдальная. І гэта збольшага з вонкавай адзнакі! З-за таго, што яе слухала я і зусім невялікая колькасць людзей вакол.
 Нядаўна ўзгадалі пра Ўэйтса. Прыйшла дамоў, уключыла апошні з набытых дыскаў Orphans: Brawlers, Bawlers & Bastards. І вельмі здзівілася - музыка падалася мне вельмі гарманічнай і мелагучнай. І пры чым тут увогуле дзеці?)

Зараз слухаю Бэт Гібанс і атрымліваю асалоду. Як ад музыкі, так і ад таго, што заўважаю за сабой гэтыя дзіўныя ўстаноўкі.
 Музыке быць).



Previous post Next post
Up