Яліначкі па беларуску.

Dec 23, 2013 01:58


Гісторыя).

Некалі беларускамоўных ялінак у Менску не было. І суполка беларускамоўных бацькоў "Нашыя Дзеткі" пачала ладзіць для сваіх дзетак такія Ялінкі. Прыемна было пабачыцца ў сваім коле са знаёмымі. Тым больш калі робяць самі і для сябе  - заўсёды па-сяброўску цёпла.

2009 год адзначыўся бэбі-бумам. З'явілася яшчэ адно пакаленне белмоўных дзяцей). Нашая Міласлава далучылася да гэтага кола.  Адна цудоўная мама Алена Жук арганізавала гурток "Ладкі", дзякуючы якому склалася наша даволі моцная кампанія, якой ужо амаль чатыры года! Пазней большасць гэтых дзетак пайшла ў адну белмоўную групку ў садку, дзе і працягвае сябраваць.

І вось настаў год 2011, калі на белмоўную Ялінку запісалася так шмат дзетак, што з'явілася патрэба ў яшчэ адной Ялінцы. І па колькасці дзяцей і па ўзросту. Тады я і ўзялася за арганізацыю "Яліначкі для самых маленькіх". У той жа год жадаючых было столькі, што прыйшлося рабіць іх дзве.

У гэтым годзе ўжо трэці год запар я раблю Яліначку для самых маленькіх. І прыемна адзначыць, што кола жадаючых на яе патрапіць пашыраецца. І Яліначка пераходзіць з фармату сяброўскай на фармат гарадской. Гэта прыемна, але і патрабуе перамен. Калі раней бацькі неслі сваім дзеткам падарункі самі, і праграма рабілася за кошт інтузіастаў і спонсараў (за што ім вялікі дзякуй), то зараз стала зразумела, што варта рабіць добры якасны прадукт камерцыйнага характару. З падарункамі ад арганізатараў. І канешне ж з няменьшым імпэтам і жаданнем.

Таму ў наступным годзе планую зрабіць 4, а мо і болей беларускамоўных Ялінак, мажліва разбіць па ўзросце: "да трох год" і "з 3 да 6".  У плянах арганізаваць іх у рамках пректа сямейнага адпачынку "Пацеркі" (большасці вядомы, як "Бусы").

Прыемна назіраць за дзеткамі, якія ходзяць штогод. З некаторымі я і бачуся раз на год, на Яліначцы).

Дзякуй Вам, паважаныя бацькі, за ўсмешкі і словы падзякі. Гэта натхняе моцна!
 З надыходзячымі святамі! І да сустрэчы праз год на Ялінках!

bazart, Пацеркі, Бусы, Яліначка для самых маленькіх

Previous post Next post
Up