Школа.

Dec 19, 2013 15:40

 Разумею, што вызначылася са сваім стаўленнем да садка і  важу-неважу туды Мілу цалкам асэнсаванна. Але вось што рабіць са школай пакуль не прыдумала. Ды і рана яшчэ, раней за сем дакладна не аддамо.

У суседняй вёсцы ёсць школа. У вёсцы Лашаны. Праяжджаем кожны раз і часам я думаю - ну чым не варыянт? Маленькія класы, невялікая па-параўнанню з менскімі школамі (тым больш гімназіямі) нагрузка. Блізка ўрэшце рэшт каля Дома. Мо аддаць сюды?
 Збіраю інфу. Ехала неяк з суседзямі па вёсцы, дык яны (перфекцыяністы) сказалі: Мы не рассматриваем эту школу как вариант.
 А на днях ехала на папутцы з іншым дзядзькам, дык яго сын ходзіць у гэтую школу. І ён прагаварыў тую думку, якая для мяне стала вырашальнай (не апошняя, як аказалась пазней). Маленькія класы - кожнага спытаюць. Кожны рыхтуецца, кожнаму даецца ўвага і час. Вось. Я ўсё думала ну адкуль дзеці з вёсак часта такія разумныя, а вось адкуль.
 Плюс думаю ў вясковай школцы мажліва будзе дамовіцца пра хоўмскулінг, калі захочацца (пляную сумяшчаць дзьве сістэмы).

А вось і факт, які стаў апошнім вырашальным. Пра яго мужчына казаў трошку саромячыюся, не разумеючы, як для мяне гэта клёва. Выпадкова, школка ў Лашанах беларускамоўная! Выдатна. Мо хто яшчэ хоча пераехаць жыць на вёску з дзецьмі? Каля нас як раз фарміруюць участак)).

Дзеці

Previous post Next post
Up