Іспанія - Галандыя - 1:5

Jun 14, 2014 11:23



Бразільскі чэмпіянат свету ўжо атрымаў першы вялікі матч. Магчыма нават эпахальны - стане ясна цягам бліжэйшых тыдняў. Непераможная, велічная зборная Іспаніі была ўтаптаная ў газон Салвадора з такой здеклівасцю і глыбінёй, што пакінула ўражанне поўнай псіхалагічнай бездапаможнасці і разгубленасці. Хвалёны сплаў Рэала і Барсы прадэманстраваў маральнае старэнне. Але ж больш за ўсё уразіла пакорлівасць, з якой Чэмпіёны Свету і Еўропы леглі мад маладую і прывабную зараз для многіх Галандыю. Канцоўка матча нагадвала экзэкуцыю моцнага некалі цара маладым прэтэндэнтам з усімі відамі магчымых прыніжэнняў і абраз.
Сімвалічна, што перамогу над Іспаніяй святкавала маладая і ні ў грош не ставячаяся перад топ-турнірам аранжавая зборная. Маўляў, абарона двадцацігодак з галандскага чэмпіяната, састарэлы Снайдэр, імпульсіўны і нестабільны Рабэн... А на выхадзе - цудоўны сплаў вопыту і маладосці, які не збіўся пасля ліпавага пеналя ў іх вароты ў першым тайме і не спыніўся ў канцоўцы, ледзьве не ўтварыўшы для каранованых апанентаў неверагоднага памеру ганьбу, кшатлту 1:7 ці 1:8!!
Іспанцы не ўзнімуцца з кален. Я ў гэта не веру. Іх час пайшоў. Гады ідуць, усё мінае і змяняецца.
Previous post Next post
Up