Летнія ночы ў Бразіліі

Jun 12, 2014 17:00



Сёння чарговая свята ў тых вар'ятаў з племені людзей, якія хварэюць на футбол, у большай ці меншай ступені. Праз некалькі гадзін пачнецца сапраўднае свята для вышэйазначанай групы - у Бразіліі стартуе юбілейны сусветны форум, ужо 20-ы у гісторыі. Буду глядзець, канешне ж. Прыйдзецца перайсці на іншы рэжым жыцця і класціся спаць не раней за 3.00. Але ж вытрымаем! Бо такое здараецца раз на 4 гады! За каго аматарстваваць, каму спачуваць на гэтым форуме? Даўно вызначыўся з прыярытэтамі - 5 каманд для майго сэрца асабліва любыя. Прадстаўляю уласны погляд на іх у адваротным парадку

№5 - зборная Расіі


Пільна сачу за іхнім чэмпіянатам. Таму амаль усе гульцы - як родныя. А што добра вядомае - тое і кранае! Да таго ж Расія адвечны нефаварыт і яўна не пацалаваная фартунай. Таму традыцыйна жадаю ім поспеху і спадзяюся, што справяцца яны і без Шырокава. З чым справяцца? Ну хаця б з групы выйсці!

№ 4 - зборная ЗША


Балею за гэтую каманду з 2002, калі яна паказала вельмі прывабны футбол на ЧС у Японіі і Паўднёвай Карэе. А вось той самы Донаван, што радуецца забітаму мячу на фотцы - мой любімы ігрок у іх. На жаль, на гэты ЧС ён не прыедзе, але ж, але ж. Лёс падкінуў амерыканцам цяжкае выпрабаванне. Спадзяюся, што гарачыя заакеанскія хлопцы згуляюць "як у хакей" і вынясуць найменш Партугалію і Гану з гэнага ЧС!

№ 3 - зборная Германіі


За немцаў, супраць якіх заўсёды заўзеў мой бацька дарэчы, я пачаў перажываць на ЧС-2006. Калі бундэсмашына уразіла звышвідовішчнай гульнёй і проста прыгожым футболам. Лёў будуе такую каманду і надалей, таму назіраць за ёй вельмі прыемна. Бацька, калі б дажыў, таксама наўрадці ганьбіў бы ТАКУЮ Германію. Немцы - у шэрагу галоўных фаварытаў мундыялю і быў бы рады, калі яна абставілі Іспанцаў з Бразільцамі

№ 2 - зборная Італіі


Першые два радкі майго спіса - гэта ірацыянальна. Гэта як любоў і каханне, ніколі не ведаеш дзе і як сустрэнеш, проста будзеш адчуваць. Італія ніколі не гуляла прывабна, яе абарончы футбол мае шмат праціўнікаў. Яе крытыкуюць, часта не разумеюць, але ж - гэта мая любоў. Таму балець за яе я буду нават тады, калі італьянцы будуць усе гульні раскатваць 0:0. Штопраўда, зараз такога не чакаецца, хаця ім і цяжка будзе змагацца за сусветную карону - вельмі моцныя канкурэнты.

№ 1 - зборная Харватыі


І гэтай зборнай я ніколі не здраджу! Тут яшчэ большая прывязанасць, доўгая, трывалая і далёкая. Хай сабе непрыкметная і мала каму цікавая зборная, але ж маё гэта і ўсё тут! З 1998 года, калі харваты ўзарвалі свет на ЧС-98 у Францыі не было ў мяне больш любай каманды на топ-турнірах ( ну безумоўна пакуль нашых там няма). І хоць яны нічога такога і блізка не дабіваліся і не даб'юцца відаць яшчэ год 100 - для мяне гэта ўжо не так і істотна. І зараз маё сэрца будзе аддадзена ім. Няхай ім сурочаць вылет ужо у 1/8 фінала. Усё роўна Харватыя - гэта мой фаварыт, намбар уан так бы мовіць:)!!! І я шчыра жадаю ім удачы.

Прыемнага прагляду!
Previous post Next post
Up