Філасофія амерыканскага футбола. Гана - ЗША - 1:2

Jun 17, 2014 11:54



Клінт Дэмпсі забівае ў вароты Ганы на 29-ай секундзе гульні.

Мне вось цікава: наколькі моцна сочаць за выступленнем зорна-паласатых хлопцаў у іх на Радзіме? Там дзе Абама, афраамерыканцы, падступныя планы і Вашынгтон, акруга Калумбія. Там ёсць яшчэ баскетбол і хакей. Ну і футбол, толькі свой, амерыканскі. Нашага ж футбола, па іхняму соккера - там быццам бы і няма.
Але ж вось ёсць у іх такая зборная! І сімпатычная! 7 разоў запар удзельнічае у фінальных частках Чэмпіянатаў Свету, з'яўляецца лепшай у сваёй канфедэрацыі. Каманда бы сама па сабе. Не, канешне, ёсць аматары і ў яе. Але ж куды там нейкім Дэмпсі, Бізлі ці нават Донавану да Майкла Джордана, напрыклад? Як кацяню да Луны - толькі глядзець здалёк і захапляцца.
А яны выходзяць. І аддана спяваюць гімн. Не яны для краіны сваёй вялікай, а краіна для іх! І рубяцца . І змагаюцца. І перамагаюць! Ім ламаюць насы ( як Дэмпсі у гэтай гульні), а яны працягваюць. Як жа ж учора было ніякавата, калі ганцы выраўнялі-такі лік на 82-ой хвіліне... Але "зорнікі" пабеглі і забілі!! Забілі яшчэ! І перамаглі. Вось такая зборная - ну як за яе не перажываць?!
Previous post Next post
Up