За 25 хвілін...

May 31, 2014 23:35

Вельмі сімвалічнае надвор'е усталявалася за некалькі гадзін да канца траўня: спачатку пачаў накрапваць, а потым і пайшоў сапраўдны моцны дождж. Ён увесь дзень збіраўся, хмары хадзілі дзесьці побач, але ж пахмурнасць гэтая была сухая, толькі часам неба крышку пускала вільгаці і невялікія кропелькі падалі з невыразна далёкай высокасці на зямлю. Увечары ж нябёсы прарвала і дождж пайшоў па-поўнай! Прырода развітваецца з чарговай вясной.
Вясна такая і была - нейкая адметная з дожджыкамі, цеплынёй, невялікай колькасцю спякоты і холаду. З камфортным надвор'ем. Такая, як і мае быць!
Сёння такі дзіўны дзень - столькі розных падзей, людзей, эмоцый і пачуццяў цягам амаль усяго дня. Нібы квінтэсэнцыя гэтае вясны. Такой выбуховай, незвычайнай, чароўнай.
Развітацца з ёй хочацца вялікім словам "Дзякуй!". Яна бы вучыла жыць наноў, не зважаючы увагі на праблемы і сумненні, яна прымушала зноў верыць у цуды і немагчымае ( хіба такое бывае?), яна паказала каштоўнасць эмоцый і кантактаў, яна была проста класная! Зараз гэта разумееш асабліва востра - такой насычанай "прыгажуні года" не было ўжо колькі гадоў!
Вось бы і лета так) І жыццё далей) Правільныя устаноўкі - залог поспеху. Хаця загадваць што-небудзь зусім не хочацца, бо прагнозы неяк маюць уласцівасць не збывацца ў апошні час.
А дожджык лье і лье. Развітваецца. Лета пачнецца з таго ж. І гэта - здорава!
Previous post Next post
Up