Бывай, 2014-ы! :)

Dec 31, 2014 12:41



І апошнім радком, пакуль час гадзінікавага бою не зацягнуў нас у вір пачуццяў 2015-га, прыгадаю год мінуўшы. Ён быў значна лепшым за папярэдніка) Навагоднія спадзяванні спраўдзілася) Не адразу, але!
Пачну з традыцыйнага хіт-параду месяцаў/асацыяцый

Студзень - дрэнны пачатак
Люты - бездань
Сакавік - святло
Красавік - жырэльф
Травень - вір
Чэрвень - мудрасць
Ліпень - начны праспект
Жнівень - кухня
Верасень - перамены
Кастрычнік - Рон
Лістапад - цайтнот
Снежань - 22

Далей, з маіх няхітрых вершаў, адзін з "неапублікаваных") Ну, так бы мовіць, каб падвесьці рысу пад лірычнасцю года:

Па-над Бугам

Зялёненькія плыні брэсцкіх рэк
Забруджаныя, з большага, людзьмі
Крывёй ды потам акрапіў іх доўгі век
Крывёю ваяроў, такіх жа, як і мы!

Калісьці, 70 год таму, вось тут
На берагах бурлівых моцных вод
У гімнасцёрцы той жаўнер стаяў
Сапраўдны непахісны чалавек, як слуп

А думалася што тады яму?
Як вырвацца, як збегчы, як пажыць?
Ці проста ненавідзеў ён вайну?
Той бераг, што насуперак ляжыць?

А можа, прыгадалася яму
Аблічча маці, вёскі роднай пах?
І менавіта з-за таго, таму
Ён здейсніў вечны подзвіг у вяках!

Заходні Буг схаваў парэшткі войн
І косткі ў хвалях зніклі ў гадах...
Рака цячэ наўпрост і гойдае вось той
Жаўнераў велічны і гераічны прах

Напрыканцы некалькі намінацый:
лепшы дзень году - 23 траўня
горшы дзень году - 7 сакавіка
вокліч году - "Слава Украіні!"
песня году - "Воины Света"
сымбаль году - сонца
урок году - надзея

Хай сабе тэндэнцыя захаваецца) Усё лепшае бярэма з сабой! Вітаем вас, паважаны Спадар 2015! Калі ласка ў нашу хату:)
Previous post Next post
Up