Яшчэ вершы

Jan 31, 2015 10:47



Сёння выйшаў з сабакам з ранку на вуліцу, адчуў гэную бясконцую зімавосень навокал ды неяк засумаваў. І нешта сумаваў я філасофскі-асацыяцыйна:), таму атрымалася наступнае)

Краіна без сонца

Зіма. Хмурны ранак. Навокал усё слізка.
І быццам бы восень ужо не так блізка...
Усё пераблыталася ў нашым свеце
Задумаўся я чым мы горш за суседзяў?

Краіны навокал заўсёды віруюць
Ну ці то, прынамсі, у спакой ахвяруюць
І кожны народзе хоць нечым адметны
Таму і не знікнуць у стагоддзях, у нетрах!

У Варшаве, у Маскве і ў Кіеве, Рызе
І ў Вільнюсе думкі заўсёды ўнізе
Краіны будуюць упарта, бясконца
Таму і прасцей ім, напэўна, без сонца

Палякі вядомы адзіным народам
Які ў начах ліхалетняга году
Фашыстам усім горадам стаўся пярэчыць -
Паўстанне варшаўскае свеціць адвечна!

З усходу жыве вельмі моцны народзе
Адносіны з рускімі ў нас... але ж годзе!
Іх дух, сапраўды дужа моцны, нямілы
У памылках і праўдзе дае ім звышсілы

Браты-украінцы народзе вялікі
Ня толькі шахцёры, ня толькі музыкі
Галоўнае: гэтыя людзі - свабодны!
Майданы, сцягі... Жоўта-сіняя годнасць!

Прыбалты, паўночныя нашы суседзі
І біты былі, рабаваны мядзведзем
Але і ў выніку гэткіх прыгодаў
Жыве ў іх самасць уласных народаў!

А мы, беларусы, ці будзем народам?!
Калі запануе ў нас ужо свабода?!
Калі нашы парасткі велічы ў сэрцах
Адчыняць у рай вельмі блізкую дзверцу?!

Жывем у краіне, нібыта агенты
Хоць будзь - інжэнэрам, хоць будзь - прэзыдэнтам!
Аддалі і мову сваю без прымусу...
Забылі культуру - і без землятрусу!

І самі, усё самі... Рабы працэдуры...
Рыхтуем нашчадкам атруту, мікстуру...
Гібеем ціхенька ў роднай старонцы
У шэрай краіне. У краіне без сонца...
Previous post
Up