Хайль ці НЯХАЙль?

Nov 07, 2014 14:27



"Паважаныя суайчыннікі..! Бяда прыйшла да нашых межаў... Яна скрыгоча сваімі кіпцюрамі наўкол нашае краіны і прадзірае самую сутнасць нацыі ды народа... Нашыя суайчыннікі стогнуць пад ярмом варожых бандытаў... Мы павінны быць разам у цяжкія часы... Свет, які кіруецца амерыканска-масонскай змовай і ліберал-(фашызмам) паўстае супраць нас... Мы павінны абаперціся на ўласныя сілы... Мы вытрываем, як бы цяжка не прыйшлося... Пятая калона ўнутры дапамагае знешнім ворагам, але сапраўдныя патрыёты ачышчаюць грамадства ад гэтага смуроду..."
Пытанне года: ШТО ГЭТА?? Можа гэта вытрымкі з рэчы Гёбельса у ШпортПаласце ў лютым 1943? А можа Гітлера ў розныя гады? А можа гэта цытаты з расейскага тэлебачання і фразы з ахапіўшай суседні народ незвычайнай моцы гістэрыі??
Сітуацыя на Данбасе нагадвае Судзеты і Чэхаславаччыну ў 1938 годзе. Тыя ж немцы сапраўды хацелі ў Нямеччыну! Астатнія чэхі не вельмі каб. Але прыйшлося і ім. Судзеты (Данбас) быў бы рады апынуцца пад імпэрскім арлом, частка Усходняй Украіны рыхтуцецца выканаць ролю калабаранцкай Славаччыны, а астатнія чэхі (украінцы) будуць стагнаць пад ярмом захопнікаў.
Далей, як вядома, Гданьскі калідор. Ну то бок Літва, якая аддзяляе Калінінградскую вобласьць ад астатняй Расеі. І дзе, вядома ж, парушаюцца правы рускага насельніцтва.
У мяне два пытанні? Ці будзе Мюнхенская (Мінская?) змова наконт Украіны? І ці не падаецца вам, што Беларусь - гэта Аўстрыя, якая вітала Гітлера кветкамі ў 1938. Ну, то бок, урад не вельмі хацеў вітаць, а людзі з задавальненнем?
Такая верагоднасць нават зараз падаецца мізэрнай. Але ў мяне мароз па скуры ад таго, што такія верагоднасці З'ЯВІЛІСЯ і ПРАЦЯГВАЮЦЬ ПАДВЫШАЦЦА...
Previous post Next post
Up