Жарсці наўкол Кацярыны Кібальчыч

Oct 18, 2014 11:15



Кацярына Кібальчыч абвяшчае, што курсы "Мова ці кава" больш не існуюць

Гэты допіс паступова нараджаўся як адказ у маёй галаве вось на гэта: http://nn.by/?c=ar&i=137136. Сапраўды, тэма ўзнятая у фэйсбучным свеце парадзіла такую хвалю рознагалоссяў, крытыкі і жарсцяў, што разам з вадой выплеснулі і дзіця. Курсы "Мова ці кава", тое, чым магла ганарыцца неабыякавая беларуская супольнасць, больш не існуюць... Давайце я адразу скажу - я не падтрымліваю боьшасць з пасажаў Кацярыны пра Украіну, апалчэнцаў і гд. У тым канфлікце я на баку жоўта-блакітных. І я не падтрымліваю яе разважанні наконт стадыённых паводзін нашых заўзятараў на футболе - і тут я на баку В-12.
Але я падтрымліваю яе ў галоўным. Наш свет - вельмі складаная рэч. Стоадсоткавая ўпэўненасць у нечым, хутчэй за ўсё, з'яўляецца проста большай верагоднасцю, а не ісцінай у апошняй інстанцыі. Менавіта таму, думаю, людзі прыдумалі слухаць розныя погляды, ДЭМАКРАТЫЮ і да таго падобныя рэчы. Большасць беларускіх незалежных слухачоў/гледачоў/палітычных дзеячаў/камэнтатараў называюць сябе як раз апалагетамі старажытнагрэцкага слова. Іншыя, іх праціўнікі, лічаць, што скраўшы тэрмін ў элінаў, ЗША выкарыстоўваюць яго сакральны змест дзеля навязвання ўсяму свету сваёй улады.
Дык вось зараз мне нават няёмка пісаць, наколькі ў адносінах да ўсёй гэтай сітуацыі адныя падобныя да іншых! "Дэмакраты" і "антыдэмакраты", заплюшчваючы вочы, выкарыстоўваюць адзіны лексічны шэраг, адзіную непрыймальнасць думак, падобную агрэсіўнасць і жорсткую нянавісць.
Дайце ж выказацца чалавеку. А пасля (галоўнае правіла!), асабліва ў адносінах для тых, каго вы лічыце разумнымі людзьмі, ПАСПРАБУЙЦЕ ЗРАЗУМЕЦЬ!!! Дый перш чым цкаваць, падумайце - навошта!
Каму гэта патрэбна?!
Ватнікі? Укропы? Гісторыя разбярэцца! А вось што будзе з МОВАЙ? Нашай мовай!! Падаецца засталася адная кава. Я не люблю каву. Я люблю слухаць людзей. А вы?
Previous post Next post
Up