Не маеш рацыі Цімоха, ой не маешь...

Oct 11, 2014 22:58



Вы ведаеце, апошнім часам я гляджу футбол збольшага як старонні назіральнік. Эмоцый, якія віравалі ў душы і панавалі ў сэрцы яшчэ дзесяць год таму асабліва няма. Нават калі гуляе родная зборная. Не хаджу я зараз і на самі гульні, хаця па тэліку адсочваю, ясная справа, усе найбольш важныя спартыўныя падзеі.
Дык вось пры гэтым я толькі адзін раз пашкадаваў, што не паўшоў на стадыён. І было гэта ў мінулы чацвер, калі нашая нацыяналка гуляла з украінцамі.
Літаральна перад пачаткам гульні, павярхоўна пашарсціўшы інэт, я зразумеў, што каляфутбол на "Барысаў-Арэне" чакаецца надзвычай цікавы! А тое, што адбылося пераўзышло ўсе мае чаканні, раздзяры чарцяка хмыз!
Фан-сэктар Б-12 упершыню ў сваёй гісторыі зрабіў свядомы крок насустрач апанэнту. Адбылося гэта ў той сітуацыіі, калі нашаму суперніку, краіне нашага суперніка неабходна была падтрымка і дапамога. РАЗкрадзеная, АБкрадзеная, абалганая краіна, для якой кожнай радасці глыточак - гэта як промень сонейка у студзені для ненавідзячага зіму чалавека. Гэта крынічка, з якой бяруцца моц, надзея і вера ў лепшае.
Беларусы, прынамсі тая частка з іх хто гэта разумее, павінны былі на справе маральна падтрымліваць нашых паўднёвых суседзяў. З таго хаця б, што украінцы з тых нашых братоў, якія не прэтэндуюць на старэйшасць/мадлодшасць, яны такія як і мы. Мы на роўных - і гэта лепшая база дзеля сяброўства!
І як прыемна было чуць воклічы "Слава Украіне!" і "Жыве Беларусь" у выкананні сектароў. Я усю гульню слухаў трыбуны і ледзьве зважаў на тое, што адбывалася на полі. Ляпісы, мітынговыя лозунгі, еднасць народаў... Тая, якая сапраўдная, а не напісаная ў гісторыі СССР. Я ўяўляю, як было прыемна украінцам! У чацвер быў той момант, калі ганарышся за сваю краіну. Прынамсі за тых, хто разумее сутнасць і вартасць Беларусі ў свеце. Мы прайгралі, але я ледзьве звярнуў на тое ўвагу, настолькі гэта было неістотна ў параўнанні з адбыўшайся феерыяй нашых САПРАЎДНЫХ заўзятараў.
А пасля гульні Калачоў выказаўся ў стылі "Нямашака чаго ім рабіць - крычаць палітычныя лозунгі, лепш бы зборную падтрымалі!". Можа і ёсць праўда ў тваіх словах Цімоха, але з глыбока БЕЛАРУСКАГА погляду не маеш ты рацыю, хлопча... Вунь Сярожа Крывец сказаў, што ўсё было цудоўна. і наўрадці ён "не слышал что они там кричали, но было здорово" - Сяргей проста ведае што можа, а што не ў стане выказаць публічны чалавек ў нашай краіне.
А украінцам гэтая перамога зараз больш патрэбна! І я рады за іх! Шчыра! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Previous post Next post
Up