У панядзелак і аўторак прыйшла пара актыўна заўзець за "свае" топцімы. На жаль турнірны шлях самых-самых для мяне камандаў на гэтым чэмпіянаце свету атрымаўся надзвычай кароткім. І нешта цягне дадаць: як звычайна...
Перад гульнёй я неяк мала сумняваўся ў поспеху зборнай Харватыі. "Шашкі" дужа добра выглядалі ў першых двух матчах і думалася, што Мексіку яны паваляць, якой бы добрай не была каманда гэтага вар'яцкага трэнера Эрэры. Апішу сваю адчуванні. Пачынаеца гульня. Усё добра. Харваты актыўна насядаюць, ціснуць моцна, ствараюць полумоманты. "Зараз заб'юць" - мільганула думка. І тут хопа - абаротка і ўдар у ашэстак некага з гульцоў Мексікі. Як халодны душ! Гульцы ў чырвона-белым так не адышлі ад стрэсу. А калі я пабачыў у другім тайме наколькі Мексіка пачала пераўзыходзіць харватаў па фізухе... Галы сталі справай часу. Ізноў пралёт. Прыгадваюцца адразу дубль Цюрама ў 1998, нікому не патрэбная гераічная перамога над Італіяй у 2002 і тры жоўтыя карткі Шымуніча у 2006. Бай-бай, Харватыя! Спадзяюся ўбачыць цябе на наступным мундыалі.
Для старонніх назіральнікаў гульня была, напэўна, неймаверна сумным відовішчам, за выключэннем можа апошняй дзесяціхвілінкі, якая уключыла ў сабе гол, спробы Італіі адыграцца ну і канешне чарговыя зубы Суарэса. Апошні дарэчы, разам перакрэсліў для мяне гераічны арэол на гэтым чэмпіянаце. Хаця ад смеху я не мог утрымацца, калі глядзеў як ён незадаволена мацае сківіцы відаць пашкоджаныя аб камнепадобнае плячо К'еліні))) А так да - Італія заслугоўвала нявыхаду з групы. Але ж і Уругвай, шчыра кажучы, заслугоўваў таго ж, таму маглі б і выйсці... Надзвычай шкада Пірла і Буфона. Спадзяюся, што апошні пагуляе хаця б да 2016 года і скончыць кар'еру ў зборнай нечым вялікім. Ну а новая генерацыя італьянцаў выклікае устойлівыя падазрэнні ў бязлікасці, што лагічна у святле плаўнай, але няўхільнай дэградацыі Сэрыі А. Бывай італія! Спадзяюся, ты яшчэ вернешся! Пасля)