Цяжкі выбар. Паднёвая Карэя - Алжыр - 2:4. ЗША - Партугалія - 2:2

Jun 23, 2014 12:39

Шчыра кажучы я думаў, што давядзецца піаць пра Расію з Бельгіяй сёння. Менавіта гэты матч учора бачыўся найбольш цікавым. Але ж рэйтынгавая гульня аказалася салёным селядцом у параўнанні з ласункамі азіяцка-афрыканскай кухні, добра запраўленай свежымі амерыканскімі гамбургерамі ды ладнай партугальскай фейжаадай з чэснакам.


Алжыр проста забіў у першым тайме! Такой ГУЛЬНІ ад берберскай зборнай не чакалі нават дома і нават яе самыя адданыя прыхільнікі. 3:0 за 45 хвілін - і Карэя раздушаная! Сыны Далёкага Усходу не стварылі за першы тайм не тое што пагрозы - яны і да штрафной М'Балі не дайшлі ніводнага разу! Поўны разгром.


Якая зборная узнімецца з кален? Будзь-якая? А калі 0:3 і няма гульні? Ніякая? Адказ няправільны! Карэйцы выйшлі на другі тайм і з такой жарсцю накінуліся на арабаў, што тым стала ніякавата. Такое ўражанне, што ў перапынку хлопцам з трайнымі і амаль аднолькавымі імёнамі ( вылучаецца Лі Ен канешне - дзе ён згубіў трэццюю частку свайго імя мяне цікавіць з пачатку ЧС)))) расказалі, што ад выніку сустрэчы залежыць будучыня іх дзівоснай загадкавай і прыгожай краіны. Яны беглі і забівалі. І не забівалі таксама шмат. Алжыр караў за няўважлівасць у абароне. Але асцярожна, у асноўным абараняючы вынік. Карэйцы не здейснілі цуда, але ж паважаць сябе прымусілі!



А другі матч быў наогул нейкай фантастыкай! Гэта была першая гульня, якая пачыналася ў 1.00, калі я абсалютна не хацеў спаць! Хто-ніхто скажа, што я адаптаваўся больш чым за тыдзень, але ж наўрадці ўсё так проста)) Штаты згулялі настолькі здорава, настолькі аддана і пранізліва, настолькі смела і моцна, што зорныя еўрапейцы, атрымаўшыя шальны падарунак ў выглядзе гола Нані, былі амаль цалкам знішчаныя! І гол за колькі хвілін да канца матча Дэмпсі падаўся пераможным і справядлівым.


А далей Крышціяну Раналду і кампанія ўзгадалі, што яны, ўласна кажучы, прыбылі сюды з метраполіі ва ўласную калонію, хай і былую. Тут усе гуляюць у футбол, а яны дамоў?! Прайграць нейкім янкі?! І панесліся забіваць, і на 5-ай дадазенай хвіліне пакаралі зорна-паласатых за раннюю веру ў перамогу! Так, яны не выйдуць з групы, але ж і гэта каманда з воляй. Без волі на ЧС пакуль толькі Камерун і... Іспанія, як не дзіўна.
Previous post Next post
Up