Плей-офф? Слишком алЖИРНО для России! Алжыр - Расія - 1:1

Jun 27, 2014 12:37



Парадокс парадоксаў учора ўсё ж мог адбыцца! Расія прывезла на топ-турнір неверагодна шэрую каманду, ледзве не ўпершыню ў гісторыі пазбегла скандалаў, паказала нейкую старанную, але абсалютна нецікавую і некрэатыўную гульню, але магла выйсці ў плэй-оф! Рэальна магла! Пасля гола Какорына на 6-ой хвіліне я падумаў, што з такой дысцыплінаванай гульнёў у абароне і выдатнай фізічнай падрыхтаванасцю да турніру каманда Капэла тупа адаб'ецца ад усіх спробаў афрыканцаў зраўняць лік. Можа і адбілася б. Але ж Акінфееў... Другая памылка за тры гульні - гэта надзвычай шмат для такога кіпера! Праўда гол у адказ здарыўся за паўгадзіны да фінальнага свістка і процьма часу давала спадзяванні расейцам на тое, што выканаць задачу цалкам магчыма, трэба толькі зкрэатывіць. Самае цікавае, што не атрымалася нават зкержаковіць)), бо нават па варотах яны не білі! І наогул - тое што ўсе мы пабачылі далей дазваляе нам з чыстым сумнненем меркаваць - і правільна што ў іх не атрымалася, хай едуць дадому!
Тым больш пара Германія - Алжыр у 1/8 цікава гістарычна. Першы і апошні раз праціўнікі сутыкаліся ў 1982 годзе і тая іх рубка ў групе была моцна скандалізавана дагаварняком у апошнім туры, калі Аўстрыя прайграла Германіі з патрэбным лікам і абедзве нямецкамоўныя дружыны пракінулі праклінаючых цынічных еўрапейцаў Алжыр. ФІФА пасля гэтага дайшла да ідэі праводзіць апошнія гульні групавога раўнда ў адзін і той жа час, але ж гэта было яўна слабым суцяшэннем для лісаў пустыні! І вось праз 32 гады ў іх ёсць шанец паквітацца на футбольным полі. Праўда, насуперак гістарычнай справядлівасці, перажываць я яўна буду за немцаў.

Для спраўкі адзначу і іншыя сімпатыі ў 1/8
Бразілія - Чылі. Канешне Чылі! І вельмі моцна.
Калумбія - Уругвай. Няма сімпатый. За прыгожы футбол. Ну ці за таго, хто больш уразіць і спадабаецца ў ходзе самога паядынку.
Галандыя - Мексіка. Тут канешне ж галандцы. Яны - адзін з нямногіх цвёрдых аплотаў Еўропы тут, у Бразіліі
Коста-рыка - Грэцыя. Грэкі. Ну проста вельмі хочацца пачуць што будуць казаць пра грэкаў, як чвэрцьфіналістаў)
Францыя - Нігерыя. За французаў. Таму што за Еўропу. Ды й нігерыйцы нейкая незразумелая для мяне каманда.
Аргентына - Швайцарыя. За швайцарцаў. Яны і слабей, і сімпатычныя мне. І вельмі не хочацца фіналу Бразілія - Аргентына!
Бельгія - ЗША. Тут за амерыканцаў. За іх проста балею, і яны могуць штосьці, мне падказвае сэрца, тут паказаць.
Глядзім далей!
Previous post Next post
Up