Jun 11, 2016 20:34
Так атрымалася, што гэтым летам я болей часу праводжу ў Празе. Раней я прыязджала сюды часта, але ніколі не затрымлівалася надоўга. Як заўсёды ў першыя дні і тыдні, шмат уражанняў. У ФБ яны не вельмі пасуюць, таму ўспомніла пра ЖЖ.
- Пражскі рынак (Прага 7)
Цікавае спалучэнне адкрытага рынка з вулічным гандлем у найлепшых традыцыях і модных рэстаранаў, вялікіх гандлёвых заляў і нават тэатра. Павільёны прыстасаваныя пад болей дарагія/канвенцыянальныя крамы, вуліца аддадзеная гандлярам.
- Прадукты
У Празе па-ранейшаму папулярны гіпермаркет і супермаркет Billa, які даўно сыйшоў з Польшчы. Можна знайсці яшчэ TESCO або Albert, але з Carrefour ужо складаней. У Billa амаль адсутнічае немарожаная рыба або морапрадукты. Я неяк прызвычаілася да рыбы на ільдзе ў Варшаве, а тут максімум што можа чакаць - гэта сыры ласось у вакууме.
- Квіткі на транспарт
Чаму іх нельга набыць у кіроўцы?
- Вымаўленне dobry den
Частка вымаўляе з мяккім "д", частка з цвёрдым. І як разабрацца?
- Наколькі файна зарганізаваны грамадскі транспарт, настолькі ж праз невядома што працуюць розныя дзяржаўныя інстытуты/арганізацыі. Але ў цэлым, магчыма, нават не горш чым у Польшчы )