Nov 16, 2015 10:08
Пасля ўсіх эксперыментаў я спыніла выбар на Cowork Centralny - пакой для co-working у цэнтры Варшавы. У ім файныя гаспадары, магчымасць мець доступ да офіса 24/7 з уласным ключом, хуткі інтэрнэт і неблагая кава. Мінус - у тым, што дагэтуль не зрабілі нармальную гукаізаляцыю пакоя для сустрэчаў, і таму нават калі там размаўляе па Скайпе адзін чалавек, гэта надта чутно астатнім. Хлопцы, якія адкрылі cowork, абяцаюць гэта направіць. Я пакуль што арэндавала месца на 2 месяцы, а там паглядзім.