Прага: першыя назіранні - 2

Jun 12, 2016 11:39

- У кавярнях і рэстаранах можна паліць

Прычым тыя, дзе не паляць, - хутчэй выключэнне. Да гэтага вельмі цяжка прывыкнуць ізноў, пасля таго як у Польшчы паленне ў грамадскіх месцах моцна абмежавалі. Не дзіўлюся, што хаця ў Празе шмат маладых сем'яў з вазкамі і маленькімі дзецьмі, іх рэдка можна ўбачыць у звычайнай кавярні або рэстаране (у адрозненне ад Нідэрландаў).

- Сямей з вазкамі сапраўды вельмі шмат. Адпачынак для маладой маці тут, здаецца да 3х год, плюс калі другое дзіця нараджаецца, калі першаму яшчэ няма 4-х, то ўзровень грашовай дапамогі не зніжаецца. Ёсць свае асаблівасці з вылічэннем вышыні выплаты/часу адпачынка, але адразу бачна, што дзетак нараджаюць. Праўда, статыстыка кажа, што ўсё роўна сярэдняя нараджальнасць нізкая: у 2013 - 1.45 дзіцёнка на жанчыну адпаведнага ўзросту. Ну але гэта болей чым у каталіцкіх Польшчы ці Гішпаніі (1.32 - у Польшчы гэты паказчык за перыяд да ўвядзення гадавога адпачынку па ўходу за дзіцём, раней было 3 месяцы). Для параўнання, у Бельгіі - 1.74, а ў Нідэрландах - 1.71, а ў Францыі, дзе шматдзетныя сем'і маюць значныя падаткавыя ільготы - 2.01
Previous post
Up