Leave a comment

Comments 9

siarhiejsalas February 3 2009, 07:32:00 UTC
Беларускія "казакі" - гэта напаўзвар'яцелыя адстаўнікі. Іншых ня бачыў, на жаль ці на шчасьце

Reply

baradzied February 3 2009, 13:34:41 UTC
На жаль, Сяргей, у Слуцку гэта ня толькі адстаўнікі... Яны даволі шчыльна працуюць з моладзьдзю, нешта ім абяцаюць у пэрспектыве, праводзяць заняткі рукапашнага бою і г.д. Пра "палітычны ўхіл" увогуле маўчу... Для Слуцку гэта ўжо вельмі актуальная праблема з гэтымі "казакамі"...

Reply

siarhiejsalas February 3 2009, 14:03:45 UTC
Адкуль яны павылазілі, зь якіх нораў, гэтыя неадстаўнікі?

Reply

baradzied February 3 2009, 14:57:48 UTC
Гэта доўгая гісторыя... Пачыналася ўсё, канечне, з адстаўнікоў, а дакладней, з аднага адстаўніка ці то з Кубані, ці то са Стаўрапольшчыны... Нех было рабіць дзядзьку, замуціў "казацкі рух" на Случчыне... Атрымаў падтрымку ад мясцовых уладаў, дазвол на ўдзел у некаторых афіцыйных мерапрыемствах, назьбіраў вакол сябе былых і дзеючых ваенных і міліцыянтаў, каторыя пачалі "працу з моладзьдзю"... Некаторым жа цікава: і пастраляць навучаць, і біцца... А колькі я чуў ад сваіх знаёмых "казакоў" "абяцаньняў на будучыню", каторымі іх "кормяць", - гэта ўвогуле казка))) На сёньня ў Слуцку ўжо ажно дзьве казацкія арганізацыя, каторыя паміж сабой хутчэй ворагі, але тым ня менш, для Слуцку гэта ЎЖО праблема...

Reply


Leave a comment

Up