Feb 03, 2009 02:49
... "Кур'ер" : Анатоль Пятровіч, сёння на Беларусі пашыраецца казацтва. У Слуцку існуе дзве казацкія арганізацыі, якія нават спрачаюцца паміж сабой. Адзін з кіраўнікоў слуцкага казацтва гаворыць, што казакі на Случчыне маюць даўнейшыя традыцыі і вядуць свой пачатак яшчэ ад Алелькавічаў. Як вы ставіцеся да гэтага і што вы можаце сказаць пра гісторыю казакоў у Слуцку?
Грыцкевіч : Наконт дзвюх казацкіх арганізацый, якія спрачаюцца паміж сабой, я думаю, што адны з іх - данскія казакі, а другія - кубанскія - смяецца Анатоль Пятровіч. - Казацтва - гэта расійскія казакі. На Беларусі такіх казакоў не было. У нас былі альбо казакі, якія прыходзілі з Украіны, альбо былі казацкія часткі са шляхты ў войску літоўскім. У нас была казацкая служба, але ў шляхты. Да мяне падыходзіў палкоўнік навуковага аддзела беларускай казацкай арганізацыі. Я яму патлумачыў, што казакі не гістарычны беларускі рух. Палкоўнік адразу замаўчаў, і болей яны мяне не запрашалі. А так, можа, я і палкоўніка атрымаў бы ці атамана? (Смяецца). Як мне здаецца, казацтва - гэта рух, які падтрымліваецца, перш за ўсё, Расіяй і ўладамі таксама, паколькі ўлада абапіраецца на іх... +++
Слуцак,
pr,
кОзакі