На жаль, Сяргей, у Слуцку гэта ня толькі адстаўнікі... Яны даволі шчыльна працуюць з моладзьдзю, нешта ім абяцаюць у пэрспектыве, праводзяць заняткі рукапашнага бою і г.д. Пра "палітычны ўхіл" увогуле маўчу... Для Слуцку гэта ўжо вельмі актуальная праблема з гэтымі "казакамі"...
Гэта доўгая гісторыя... Пачыналася ўсё, канечне, з адстаўнікоў, а дакладней, з аднага адстаўніка ці то з Кубані, ці то са Стаўрапольшчыны... Нех было рабіць дзядзьку, замуціў "казацкі рух" на Случчыне... Атрымаў падтрымку ад мясцовых уладаў, дазвол на ўдзел у некаторых афіцыйных мерапрыемствах, назьбіраў вакол сябе былых і дзеючых ваенных і міліцыянтаў, каторыя пачалі "працу з моладзьдзю"... Некаторым жа цікава: і пастраляць навучаць, і біцца... А колькі я чуў ад сваіх знаёмых "казакоў" "абяцаньняў на будучыню", каторымі іх "кормяць", - гэта ўвогуле казка))) На сёньня ў Слуцку ўжо ажно дзьве казацкія арганізацыя, каторыя паміж сабой хутчэй ворагі, але тым ня менш, для Слуцку гэта ЎЖО праблема...
Гэта не праблема, ягонае імя і прозьвішча добра вядома... Усё "такое" немагчыма было б без дазволу ідэалягічных кіраўнікоў выканкаму і галоўнага там "шэрага кардыналу"...
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment