трыццаць сёмы тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:
http://www.svaboda.org/a/28373007.html таксі
за дзень было два пералёты і я апынуўся на паўночнай высьпе а восьмай вечара.
маленькі аэрапорт... я выйшаў на вуліцу ў пошуках таксі. за пятнаццаць сэкундаў мяне наскрозь прадзьмуў балтыйскі вецер. Да гэтага я больш-менш быў гатовы, але да таго, што ня будзе ніводнага таксі, я гатовы ня быў.
каб не акалець, пачаў падскокваць каля тэлефона-аўтамата, на якім было напісана «Выклік таксі». ён не працаваў...
вярнуўся ўнутр памяшканьня... да мяне падышлі тры дзяўчыны, прыгожыя, сьветлыя, нардычныя, і паклікалі ехаць разам у горад.
я падумаў пра тое, што гэта і ёсьць кампэнсацыя за адсутнасьць таксі і скразны вецер, але з прыбіральні выйшла іх старая маці, і за хвіліну выклікала мне асобнае таксі.