стыхія

Mar 08, 2017 16:02

Лагойск, з гарналыжнага спуску вытанчана, хутка і неверагодна прыгожа на сноўбордзе едзе ў чырвоным касьцюме мужчына.

ён спускаецца лёгка, прафэсыйна, быццам пад яго нагамі не даска і сьнег, але аблокі.

я зьнерухомеў, і чакаў, калі ён спыніцца каля пункту адпачынку…

яшчэ колькі паваротаў, і сноўбардзіст рэзкім рухам спыняецца, перад сабой падняўшы слуп сьнегу, які бліскуча пад сонечнымі промнямі апаў.

мужчына зьняў шлем, расшпіліў сноўборд, і, зрабіўшы колькі крокаў узяў у старой жанчыны палку, адзеў акуляры, і толькі цяпер я пабачыў, наколькі ён стары і кульгавы, наколькі яму цяжка перамяшчацца без сноўборда…

я падумаў, што абавязкова буду такім жа дзедам у будучыні.


кніга, стыхія, назіраньне, жыць, квадратурынавы маёнтак, а.і.бацкель, чалавек, дзядзька, 100 словаў

Previous post Next post
Up