Feb 04, 2016 11:19
узяўшы з сабой апавяданьні, раздрукоўкі - трыста аркушаў паперы, я прыйшоў на мост і пусціў усё на вецер.
калі аркушы апусціліся на ваду, папера пайшла на дно, частка паплыла далей.
праз хвіліну я скочыў праз парэнчы.
я паплыў разам з аркушамі, якія яшчэ маглі трымацца на вадзе, хапаючыся за іх, пакідаючы ў кулаках размоклыя камякі.
павольна я выплыў з горада і, дабраўшыся да аднаго з фільтраў па ачыстцы рэк, патрапіў на сьмецьцеперапрацоўчую станцыю, і там, з тэкстамі, брудам і рэшткамі плястмасы, мяне перапрацавалі ў плястыкоўкі, відэльцы, лыжачкі, картонныя каробкі і пакуначную паперу.
я цяпер больш карысны для грамадства.
кніга,
сьніць,
вада,
творчасьць,
квадратурынавы маёнтак,
пытаньне,
проза,
выпіць