кажух

Feb 09, 2016 00:06

у трэцяй клясе я пачаў насіць кажух.

кажух - жах дзяцінства, да мяне яго насіла як мінімум тры пакаленьні Бацкеляў, гэта мой сорам і здрада, сьмерць і вар’яцтва.

як толькі заканчваўся апошні ўрок, я альбо першым ляцеў у гардэроб і апранаўся каб, незаўважна зьбегчы дамоў сакрэтнымі сьцежкамі, альбо чакаў калі ўсе разыдуцца і апошнім выходзіў са школы.

я ня проста саромеўся, я баяўся, што за такі кажух на мяне павесяць крыўдную мянушку да канца жыцьця.

аднойчы я не пасьпеў першым зьбегчы, мяне паклікалі аднаклясьнікі, якія ішлі ў бок сьнежнай горкі катацца.

я граўся зь імі да позьняга вечара, і ніводнага крыўднага слова не пачуў у свой бок.

кніга, назіраньне, проза, жыць, няёмкасьць, квадратурынавы маёнтак

Previous post Next post
Up