сто словаў ХX (абавязаньні)

Feb 04, 2016 10:53

дваццаты тэкст для рубрыкі "100 словаў" на Радыё Свабода:

http://www.svaboda.org/content/article/27527309.html

абавязаньні

позьні вечар, едзем з В. у маршрутцы... сьпераду сядзіць мужчына, добра апрануты, сярэдняга ўзросту... выпіўшы, у стане, калі разьвязваюцца язык і думкі.

на наступным прыпынку заходзіць маладая жанчына і становіцца каля яго, бо месцаў для сядзеньня ўжо няма.

мужчына аглядае жанчыну і прамаўляе:

прабачце, а вы ня супраць заняцца са мною сэксам, без аніякіх абавязаньняў? проста дзеля задавальненьня, разбавіць самоту гэтага вечара.

жанчына адмовіла і пастаралася адысьці ўглыб салёна...

на наступным прыпынку заходзіць дзяўчына, і мужчына прапаноўвае сэкс без абавязаньняў ёй... і ізноў чуе адказ «не».

на жаль нам давялося хутка выйсьці... мужчыну абавязкова пашчасьціць трэцім разам.

кніга, 100 словаў, радыё свабода, сэкс, творчасьць, квадратурынавы маёнтак, пачварынка

Previous post Next post
Up