першая ў гэтым годзе публікацыя... і адразу вялікая.
http://lohvinau.by/аляксандар-і-бацкель-яблыневы-маёнта/ урыўкі з кнігі “Яблыневы маёнтак”
катлета
раніца, стаю каля кухоннага стала, усе вокны і дзьверы наросхрыст, раблю ў задушлівым доме скразь¬няк, пакутую на алергію - пух паўсюль, і ад яго я нікуды не падзенуся, можна, вядома, падпаліць купку белай ваты, назапашанай у куце, але ёсьць вялікая верагод¬насьць, што і сам сябе спалю. я на кухні, чакаю кавы й мажу чорны хлеб цёмным паштэтам, і выгляд гэта-га паштэту выклікае ў маёй памяці мае асабістыя жыць¬цёвыя няёмкасьці, якія я стараюся ніколі не забываць і не паўтараць, але, вядома, калі аб чымсьці рупліва дбаеш, не прыкмячаеш, як гэтае нешта і парушаеш.
у школьнай сталоўцы нам заўсёды давалі катле¬ты, чорны хлеб і кампот, дзяўчаты гэта ня елі, а хлоп¬цы ўміналі порцыі за іх. пякотка - самае лепшае, што з намі здаралася пасьля сьняданку ў школе.
вось я ў школе каля стала, перада мною паднос са школьным «пайком», я бяру адну катлету, кла¬ду яе на хлеб і адпраўляю ў рот… і… трэба ж было гэтаму здарыцца, акурат у гэты момант я чыхаю, і з майго носа на самаробны бутэрброд, вылятае густая, тугая, празрыстая сапля і падае на катлету, і я, аўтаматычна яшчэ, зьбіраюся есьці і кусаю ўвесь гэты выбуховы складнік у руцэ.
аднаклясьнікі ня проста сьмяяліся - яны рага-талі… дзяўчаты адварочваліся й прыкрывалі свае вусны далонькамі, адсоўвалі свае кампоты…
і, каб удакладніць, як мне было няёмка, дадам толькі, што гэта была старэйшая кляса.
жыць
Гаспар К. прачнуўся, прыняў душ, выпіў кавы ўпрыкуску з кавалачкам шакалядкі, апрануўся ў горад, узяў торбу, паклаў туды гаманец, ключы ды мабільны тэлефон і, замест таго каб ісьці на працу, вырашыў зьмяніць лад свайго жыцьця, бо яму раптам усё падалося досыць нудным, шэрым і бессэнсоўным.
Гаспар К. выйшаў з дому і пайшоў у невядомым кірунку. ішоў ён так каля гадзіны, пакуль сапраўды не заблукаў, бо кожныя трыста крокаў ён збочваў па чар¬зе то ў левы бок, то ў правы, і такім чынам апынуўся ў невядомых мясьцінах, але гэтага яму было мала, каб зьмяніць жыцьцё, і ён злавіў таксоўку і наказаў кіроўцу, каб той вёз яго такім чынам: тры кілямэтры проста, а потым паварот у правы бок, ізноў тры кілямэтры проста, а потым паварот у левы бок, і так ён мусіць праехаць сто кілямэтраў.
праехаўшы сто кілямэтраў, Гаспар К. заплаціў кіроўцу, які глядзеў на яго вялікімі вачыма, і выйшаў з машыны акурат на бераг невядомае ракі.
Гаспар К. ішоў па беразе доўгі час, і недзе бліжэй да шостай ён знайшоў стары човен, на якім спусьціўся па рацэ на восемдзесят кілямэтраў і ступіў на бераг акурат у цэнтры абсалютна невядомага гораду.
Гаспар К. завітаў у бліжэйшую кнайпу, выпіў мясцовага піва, зьеў тры беляшы і пайшоў у блі-жэйшы шматпавярховік, дачакаўся, пакуль з пад’е-зду хтосьці выйдзе, увайшоў, спыніўся каля ліфта і пачакаў, пакуль той сам адчыніць перад ім дзьверы, ступіў у кабіну і з заплюшчанымі вачыма націснуў на кнопку.
Гаспар К. прыехаў на чацьвёрты паверх і такса¬ма з заплюшчанымі вачыма націснуў на званок.
ён пазваніў у кватэру нумар сорак чатыры, і яму адчыніла дзьверы жанчына. яна глядзела на Гаспара К. зь цікавасьцю, бо той быў апрануты ня так, як прынята ў іхным невялікім горадзе, і да ўсяго пазваніў у дзьверы аб адзінаццатай.
я Гаспар К., я раніцай выйшаў з дому, каб зьмяніць жыцьцё, і цяпер я буду жыць у вас.
нават ня ведаю, што вам сказаць, у мяне трое дзяцей, муж і маці, і ўсе мы жывем у трохпакаёўцы. можа быць, толькі калі на кухні… але вы праходзь¬це, ужо позна, вы напэўна стаміліся… хм… ну калі лёс, кажаце, то чаму б і не пажыць вам з намі, але вы будзеце другім мужам, першынство вам ніхто не дасьць, - адказала жанчына, якая акурат на днях ба¬чыла сон, быццам бы да яе ў дзьверы пазваніў не¬знаёмец.
эро
вось яскравы прыклад таго, што ня ўсе жан¬чыны так ужо любяць, калі ім цалуюць грудзі альбо пяшчотна іх лашчаць. у мяне была дзяўчына, якую ўсе крананьні, заляцаньні і засосы на такіх жада¬ных для мужчыны блізьнятках пакідалі абыякавай, я б нават сказаў - яе адразу цягнула на сон, быццам я яе пагладзіў па галоўцы, настройваючы на каля¬ровыя сны. я не здаваўся. шукаў эрагенныя кропкі: пругкі жывот - як быццам паказытаў… шыя - кашэ¬чае месца - ну пяцьдзясят на пяцьдзясят.
а потым выпадкова, калі мы разам ляжалі ў ваннай, я вырашыў зрабіць ёй масаж ступняў - і цуд! узбуджэньне, жаданьне, полымя жарсьці хвалямі захлынулі яе і мяне.
але мы зь ёй ня так доўга пражылі разам, бо мне гэтыя нажныя гульні надакучылі. вядома, у яе былі прыгожыя пальчыкі, якія я цалаваў, і пятач¬ка такая прывабная, па ёй прыемна было вадзіць пэнісам, але нешта ня склалася, і я, зьехаўшы на но¬вую здымную кватэру, а было гэта акурат на другім курсе, спаткаў Сабіну.
Сабіна - мара любога мужчыны: валасы курча¬выя, да попы, сама ўся зьбітая, пругкая, з прыгожымі грудзямі і шырокімі ружовымі смочкамі, яна да аду¬рэньня любіла сэкс і смачна паесьці. Узбуджалася яна проста як камэта, якая ўваходзіць у атмасфэру, ты да яе толькі дакрануўся, яна ўжо палае і накід-ваецца на цябе, як драпежнік, з зубамі і кіпцюрамі. яна для мяне, пасьля доўгіх пакутаў і пошукаў эрагеннасьці ў іншых жанчын, была вызваленьнем ад любых умоўнасьцяў, даходзіла да аргазму за лічаныя хвіліны і давала табе час не працаваць, падрыхтоўваючы жаночае цела для любошчаў, але займацца сэксам колькі хочацца, пакуль ня кончыш.
але жыцьцё з Сабінаю пакрысе пачало даво-дзіць мяне да вар’ятні.
вось я пішу выніковую працу па Ніцшэ, зразу¬мела, што тэрміны гараць сінім полымем, дэдлайн мінуў два дні як. заходзіць у пакой яна, мая курчавая смаката, і кажа: «блін, я больш так не магу, і чакаць цябе не зьбіраюся, і ў душ не пайду, мне тэрмінова патрэбны сэкс, і ніякіх ванных «дожджыкаў»!» я ёй адказваю, што мне б яшчэ паўгадзінкі - і буду воль¬ны, а яна і чуць нічога ня хоча, лезе пад стол і дастае з майткоў мой чэлес…
і такое вар’яцтва па два разы на дзень. я ўсур’ёз пачаў задумвацца, што зь ёй рабіць, бо гэта ж усе прыкметы німфаманіі.
неяк аднойчы, калі я чакаў вучаніцу, бо падза-рабляў рэпэтытарствам, за пяць хвілін да прыхо¬ду яе Сабіна проста атакавала мяне з двух скокаў, і вось карціна алеем: я стаю каля канапы, узмакрэлы, са спушчанымі штанамі, расшпіленай кашуляю, вось-вось хутка кончу, Сабіна на канапе галавою ў падушках, я бачу толькі яе сьпіну і часам пазіраю, як рухаюся ў ёй… дамафон звоніць ужо трэці раз… ужо-ўжо! хутка адчыню!
мая вучаніца глядзела на мяне ашалела, я ўвесь мокры, ад мяне пахне сэксам - твар чырвоны, валасы абы-як. сяджу насупраць і тлумачу ёй падзелы Рэчы Паспалітай, а ў ванным пакоі чутна, як Сабіна мыец-ца. альбо душам заканчвае справу, хто яго ведае.
мы зь ёй не пасьпелі разысьціся, яна зьехала вучыцца ў Мюнхэн і пакінула мне вялізарную валізу на колах, у якой месьціліся не яе рэчы, і яна абяцала свайму нейкаму былому хлопцу забраць іх у мяне.
і што я магу сказаць, за паўгода да мяне пры¬яжджала дзевяць розных «былых» мужчын, адзін забраў стары лэптоп, другі - два швэдры, трэці - цэлы пакунак каляровых шкарпэтак… і ва ўсіх былі аднолькавыя рысы, як яна любіць: няголенасьць, сьветлыя валасы, крыху поўнае цела, і я бачыў, што забіралі яны ня проста рэчы, а найкаштоўныя ўспаміны аб гарачым каханьні і рамантычных кур¬чавых валасах, якія належалі драпежніцы зь неаб¬межаваным апэтытам.
іржа
адзін амэрыканскі гуманіст, філянтроп і про¬ста файны чалавек Рэй Б. задаўся мэтаю вынайсьці сродак, які мог бы зьнішчыць зброю на ўсім сьве¬це і гэтым самым выратаваць насельніцтва Зямлі ад войнаў, сьмерці, гвалту і нянавісьці. Рэй Б. вырашыў яшчэ ў дзяцінстве, што абавязкова стане вучоным. і калі яму споўнілася трыццаць, на ягонай сьценцы ў кабінэце ўжо віселі адпаведныя даку¬мэнты, якія пацьвярджалі, што Рэй Б. - дасьледчык і вельмішаноўны прафэсар.
для свайго ўзросту гуманіст Рэй далёка зайшоў, але так і не вынайшаў панацэі ад вайны, ажно па¬куль выпадкова не сасьніў, што любая зброя баіц-ца праржавець… абсалютна любая: процітанка-вая, якая страляе снарадамі, аўтаматычная, якая страляе кулямі, і нават фантастычна-загадкавая - цеплавая і лазэрная, якая ўсё роўна зробленая з мэталу.
Рэй Б. нават не пасьпеў запатэнтаваць свой інструмэнт, а проста выправіўся да бліжэйшай вайсковай базы, і яму нават не давялося блізка пад’яжджаць на сваім джыпе. Рэй Б. спыніўся ў дзесяці кілямэтрах, уключыў прыладу, да якой былі прычэпленымі пяць акумулятараў у машыне, і праз сэкунду ў радыюсе ста кілямэтраў уся зброя раптам спарахнела, пакрылася ржою і скукожыла¬ся ў непрыдатныя камякі… танкі разьліліся на базе, як лужыны мэталу, нават паляўнічая зброя ў дамох звычайных амэрыканцаў павісла на сьценах і круках варанымі макаронамі.
Рэй Б. быў вельмі задаволены, з такім рады¬юсам дзеяньня яго ня хутка пасьпеюць знайсьці, і пакуль людзі будуць шукаць, ад чаго зброя пера-твараецца ў іржавыя камякі, ён пасьпее аб’ехаць на машыне ўсю Амэрыку, а потым паляціць у Эўразію… і ўва ўсім сьвеце настане мір!
Рэя Б. пасьпелі вылічыць і знайсьці, ужо калі ён цалкам раззброіў Штаты, Канаду і Лацінскую Амэры¬ку і сядаў у свой пэрсанальны дасьледчыцкі самалёт, каб ляцець разам з асыстэнтамі ў Эўропу. яго забілі палкамі дзіка раззлаваныя палкоўнікі і камандзіры, білі яго доўга, пакуль не стаміліся, а сам вялікі гуманіст не ператварыўся ў фарш…
- усё-ткі няма нічога лепшага за добра зробле¬ную драўляную біту, - прамовіў адзін з палкоўнікаў, і гэта былі апошнія словы ў жыцьці Рэя Б.
покі Амэрыка заставалася бяз зброі, пра гэта пасьпелі даведацца ўсе патэнцыйныя ворагі краіны, і, пакуль амэрыканцы, канадцы, аргентынцы, бра¬зыльцы ды іншыя шукалі галоўнага філянтропа, на заходнія кантынэнты было скінута каля тысячы атамных бомбаў, што ляцелі з тых бакоў, куды яшчэ не пасьпеў даехаць Рэй Б., які так марыў пра мір ва ўсім сьвеце.