Наколькі з узростам мяняецца і густ. Для мяне гарбуз заўсёды быў вельмі і вельмі не смачны, і гэта мякка сказала. А ў гэту восьнь мяне панесла.
Хаця дзеці не вельмі яго ўсёроўна любяць. А я дык проста ў захапленні.
Гарбузовыя ласункі
Нарэзаць гарбуз (не тонка бо стане кашай, не тоўста бо не прапячэцца), зрэзаць кожу і вельмі мяккую частку дзе семкі прыстаюць. Пакласці на абмазаную маслам патэльню (у мяне сіліконавыя формы адпаведна маслам не абмазвала). Пасыпаць кожны кавалак цукрам. Пакласці зверху па кавалачку масла слівачнага. І ў 180 градусную духоўку на хвілінак так 30. Есці можна як цёплым, так і халодным, а з гарбаткай, пад пледам... проста асалода.
Гарбузовы кампот
Нарэзаць гарбуз кубікамі папярэдне срэзаўшы кожу. У вар дадаць цукар па густу. Пакласці гарбуз разам з 6 гваздзічкамі. Варыць пакуль не зварыцца гарбуз. Глядзіце не пераварыць, тады гэта ўжо будзе падобна на кашу. Напрыканцы гатавання дадаць сок 1 лімона, ці 0,5 ч.л. лімоннай кіслаты. Далей асцюжаеце, вымаеце гарбуз. І можна падаваць да стала... а ў каго ў хаце горача можна і лёд пакласці :-). Вельмі цікавае спалучэнне атрымоўваецца.
Сочыва з гарбуза
1 кг пачышчанага гарбуза і парэзанага на кубікі, 1 кг цукру. Засыпаеце гарбуз і даеце пастаяць каб з'явіўся сок (я паставіла на нач). Зранку на пліту на 30 хвілін. А так як я забылася на яго, дык у мяне гатавалася можа хвілін 40-50. Атрымліваецца ярка аранжавае сонечнае сочыва густое як мёд з цікавым смакам. Гарантую, што калі пачастуеце гасцей, дык ніхто не здагадаецца з чаго зроблена.