Майго старэйшага тата навучыў лавіць жабак. І ён на працягу лета без усялякай брыдкасці іх ловіў і пужаў мяне.
фуууууу.... скажу я вам. брыдка.
А гэта ўжо Пашын пляменнік. Дзіцёнку яшчэ толькі 2 гады, а таксама нічога не баіцца.
Я ўжо філасофствавала на гэты конт. Што такія паводзіны з'яўляюцца з навязанасцю нам стэрэатыпаў грамадства. Відаць і мне мама ды бабуля гэта прывілі. Але тады чаму мая дачка таксама не любіць іх і нічога не заставіць яе ўзяць маленькае слізкае ў рукі.