Рыхтуемся да Масленіцы

Feb 20, 2011 09:26

Чаму бліны лічаць традыцыйным блюдам рускіх? Яны прысутнічаюць у шмат якіх кухнях краін і ў тым ліку нашай. Бліны беларускія гаспадынькі гатавалі і падавалі з любымі дадаткамі - з мачанкай, з маслам, са шкваркамі, са смятанай, з капустай квашанай, з сочывам, з мёдам, з малаком, з грыбамі... гэты спіс можна працягваць і далей.
Вось і мы з сябрамі, вырашылі крыху падрыхтавацца да свята і правесці блінную суботу :-).



Трое відаў бліноў, шкваркі, мачанка, гарэлка, віно і добры настрой. Што яшчэ трэба для суботняга вечара з сябрамі. :-) Хіба што гітара, дык і яна была... уявіце Паша праз колькі год перапынку грання перад сябрамі вырашыў вярнуць традыцыю. Спадзяюся, што гэта быў не апошні рывок, бо адразу накаціла настальджы офісных пасядзелак у маладосці пад "Одзірыдзідзіна", "Паветраны шар", "Каханая мая"... і вядома Чайф.

Тое як гатаваць бліны ўве ведаюць, а вось мачанка... Вырашыла падзяліцца рэцэпрам які для сябе адкрыла не так даўно, бо ў маёй сям'е мачанка рабілася інакш.

Мачанка сялянская.
Трэба: свінныя рэбры, кілбаскі, мука, лаўровы ліст, цыбуля, сала, тмін.
Гатуем. Свінныя рэбры абсмажыць на патэльні, кілбаскі таксама і пасля парэзаць. Выкладваем у рондаль ці патэльню якую можна ставіць у духоўку. Далей абсмажваем парэзаную цыбулю і сала. І таксама перакладваем. Дадаем лаўровы ліст, тмін, чорны перац. Асобна разводзім халоднай вадой 3 ст.л. мукі і змешваем з голым варам. Мучная вада павінна загусцець пасля чаго працэжваем яе ад камкоў якія могуць з'явіцца калі вы не вельмі добра размяшалі муку ў халоднай вадзе. Солім усё і на 20 хвілін у духоўку.

І з блінамі макаем і ямо. :-)

беларускія стравы, Кулінарыя

Previous post Next post
Up