Учора пабачыла ў навінах расповяд пра свой любімыфільм “Людзі на балоце"
(тут пра фільм). Не ведаю як вам, а мне чамусьці ўвесь час падабаўся менавіта Яўхім у выкананні Барыса Няўзорава.
А Васіль заўсёды падаваўся слюньцікам нейкім. І вельмі мне хацелася каб усё ж такі ў Яўхіма ўсё атрымалася з Ганнай. Мабыць маё адчуванне героя рамана прайшло праз актора, бо ён мне вельмі падабаўся ў гэтай ролі.
Дарэчы, таксама днямі для сябе адкрыла, што ў Хойніках быў пастаўлены летась помнік героям рамана. Толькі як ні шукала ў нэце так і не зразумела хто менавіта на ім паказаны. Тое што Ганна з Васілём, гэта так, але хто трэцці?
На маю жаль той край вельмі нязведаны для мяне, хаця Пашка ўвесь час кажа што ён паляшук. Можа гэтым летам атрымаецца заехаць на Палессе… буду спадзявацца.