КАСЦЯНЕВІЧЫ (Мінская вобласць)

Jun 20, 2016 06:14

У 1472 годзе, калі ў Францыі каронай валодаў Людвіг IX, калі на поўначы сучаснай Італіі ствараліся Венецыянская і Генуэзская Рэспублікі, калі ў Мюнхене быў заснаваны першы ўніверсітэт, калі туркі перамаглі венграў пад Канье, а цывілізацыя Майя перажывала посткласічны перыяд - у ВКЛ падчас княжання Казіміра IV Ягелончыка ўпершыню ўзгадваецца вёска Касцяневічы.



Вёска Касцяневічы, Вілейскага раёна, знаходзіцца ў маляўнічых мясцінах і ўваходзіць у кола прыгожых касцёлаў Вілейскага краю.

Касцёл каля якога спыняюцца турысты ў вёсцы, быў пабудаваны ў 1763 годзе і з'яўляецца найстарэйшым касцёлам Вілейшчыны. Але каталіцкая парафія тут з'явілася яшчэ ў 1652-м, калі пры фундацыі Пятра Ласкоўскага ў Касцяневічы быў запрошаны Ордэн іезуітаў. Першы касцёл быў пабудаваны з дрэва і асвечаны ў гонар Св.Ігнація Лаёлы ў 1662 годзе. Што стала з гэтым будынкам не вядома, але праз 100 год, у вёсцы ордэн адчыніў новы мураваны касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі. Будынак у стылі поздняга барока быў вельмі простым унутры - прамакутны, без цэнтарльных калон і выдзеленай алтарнай частцы.


Праз дзесяць год пасля будаўніцтва каменнага касцёла ордэн спыніў сваё існаванне, маёмасць распрадаецца і ўладаром Касцяневіч становіцца Аляксандр Гараін. Яго сын Ян Гараін, уладар зямель пасля смерці бацькі, прыняў удзел у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі за што быў пазбаўлены часткі сваёй маёмасці, у тым ліку і вёскі Касцяневічы. У 1795 годзе вёска была секвестравана ў казну Расійскай Імперыі і падаравана Бардакову.


Пачатак ХІХ стагоддзя Касцяневічы сустрэла са 115 жыхарамі, 12 дварамі, двума ўніяцкімі цэрквамі і крачмой. За наступныя 100 год існавання ў вёсцы адчынілі паштовую станцыю, яшчэ адну карчму, піцейны дом і задумаліся пра адкрыццё народнай вучэльні.


У 1896 годзе ў касцёле адбылася перабудова, аб чым засталася і надпіс каля дзярэй на ганку.


А ў 1930-я гады перад будынкам была ўзведзена мураваная брама.




У 1918 годзе насельніцтва актыўна вывучала нямецкую мову бо тут кватэраваліся нямецкія войскі, а са жніўня 1919 года сустракалі польскіх жаўнераў, якія ў вёсцы засталіся і пасля падпісання Рыжскай дамовы 1921 года. Да 1939 года Касцяневічы зняходзяцца ў складзе Польшчы, а пасля 17 верасня ў складзе БССР.


А ў 1943 годзе, на мясцовых могілках, былі пахаваны малодшая сястра Максіма Танка Вера Скурко і яе двухгадовы сын Яраслаў. Пра жудасныя падзеі тых часоў чытайце ў артыкуле на "Нашай Ніве" http://nn.by/?c=ar&i=101728

У 2013 годзе вёска адсвяткавала дзве значныя падзеі. Першая - 250-годдзе касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі, што адзначана было выпускам наўмыснай капэрты і маркі. Якія 4 красавіка 2013 года ў Вілейцы можна было пагасіць адмысловым штампам.
Другая падзея - Касцяневічы ў другі раз сталі цэнтрам сельсавета (першы раз гэта адбылося перад Другой сусветнай вайной у кастрычніку 1940 года).



Мінская вобласць, Гараін, Вандроўкі Беларусь, Вілейскі раён

Previous post Next post
Up