Вы не знойдзеце гэту вёску на мапе Беларусі, бо жыццё ў ёй спынілася 22 траўня 1943 года. Калі нямецкія войскі з мэтай зачысткі тэрыторыі ад партызан правялі карную аперацыю "Котбус". Аперацыя праводзілася з 20 траўня па 21 чэрвеня 1943 года войскамі СС, жандармамі і паліцыяй пры падтрымцы рэгулярных войскаў з танкамі, авіацыяй і артылерыяй. Усяго прымала ўдзел у карнай аперацыі 80 тысяч чалавек. Падчас яе было знішчана 20 тыс.чалавек і спалена 97 вёсак, тры з іх Азарцы, Залатухі і Шунеўка былі спалены разам з усімі жыхарамі.
Раніцай 22 траўня 1943 года карныя войскі прыйшлі ў вёску Шунеўка, якая месцілася ўсяго ў пару кіламетраў ад Бягомля. Дзяцей да 10 год патапілі ў калодзежы, а ўсіх астатніх спалілі ў сараі на ўскрайку вёскі. Толькі траім жыхарам атрымалася выратавацца - Канстанціну Ананічу, яго дачцэ Соне Ананіч (6 год) і яе стрыечнаму брату Уладзіміру Руткоўскаму (6 год).
Пасля Другой сусветнай вайны жыхары навакольных вёсак сабралі грошы і паставілі на месцы спаленай вёсцы сціплы помнік, які ў 1979 годзе ператварыўся ў вялікі мемарыял "Праклён фашызму". Архітэктары комплексу Леанід Левін і Юры Градаў, скульптар Анатоль Анікейчык не па расповядах ведалі жудасьці вайны. Яны прапусцілі гэтую боль праз сваё сэрца і паказалі усім іншым і малым, і тым хто яшчэ народзіцця трагедыю краіны ў разрэзе маленькай вёскі. Трагедыю, калі былі знішчаны цэлыя веткі роду, калі ў вёсцы дзе ўсе былі сваякамі не засталося нікога.
Комплекс увасабляе вуліцу вёскі, ад якой засталіся толькі фундаменты хат і гаспадырчых будынкаў, а таксама прыступкі якія вядуць да іх. А каля кожнага ўвахода ў хату вечнае полымя з камня, на якім напісаны імёны іх былых гаспадароў.
Пасярэдку вёскі стаіць калодзеж накрыты прастрэленым паветраным змеем з імёнамі тых, хто на заўсёды застаўся малым. Сюды фашысты ў 1943 годзе скінулі жывымі 15 дзяцей.
У цэнтры мемарыяла знаходзіцца скультура жанчыны-маці, якая распасцерла рукі да нябёсаў з маўклівым і балючым поклічам "Ратуй!". За яе спіной знаходзіцца брама з абламанай бэлькай, на якой размешчаны тры званы ХVIII ст., якія былі прывезены для манумента са спаленых цэркваў Докшыцкага раёна. Тры званы, адзін з якіх паколаты і не можа гучаць - гэта сімбаль таго, што кожны трэцці жыхар Докшыц загінуў у гады вайны.
А на самым версе брамы можна прачытаць заўсёды актуальныя радкі Рыгора Барадуліна:
"Як маці заклікаю і малю, наступных пакаленняў дзеці
Сейце бяссмерця зерне ў вечную раллю
Праклён вайне, што сее смерць на свеце!"
Удалечыні, каля леса, знаходзіца месца таго самага сарая, дзе былі спалены 66 жыхароў вёскі.
У 2010 годзе ў Мемарыяльным комплексе правялі аднаўленчыя працы - адрэстаўравалі фундаменты дамоў, паклалі на вуліцы плітку, арганізавалі паркоўку для аўтамабіляў, а таксама ачысцілі і прывялі да лепшага стану сам помнік.
Так выглядаў мемарыял да рэстаўрацыі.
Акрамя гэтага падключылі начную падсветку, таму нават і ў начы помнік выглядае вельмі эмацыйна.
фота з www.panoramio.com Сяргея Швайко
Не ведаю чаму, але мяне чамусьці зачапіў вось гэты падмурак былой хаты. Каля якога, магчыма нехта са сваякоў забітых клапатліва пасадзіў куст-елачку, традыцыйную для беларускай вёскі. Нібыта гэта адзінае, што засталося ад некалі ўтульных хат і яго гаспадароў. Жыхароў няма, а кветка расце. Я бы пасадзіла каля кожнага ганку па кусту руж, якія квітнеюць усё лета. Чырвоных руж, якія выглядаюць як кроплі крыві пралітай тут 73 гады таму.
Узгадвае Соня Шаблоўская (Ананіч), шасцігадовай дзяўчо, якая згубіла ў адзін дзень 1943 года ўсіх родных - маці Марыю, сясцёр Валю, Кацярыну, Фаіну і брата Пятра:
"- Я по орехи пошла. Если послышались выстрелы, крики, побежала к деревне, а там все горит, - вспоминает сегодня Софья Константиновна Шабловская.
- Тату ранило сильно, он потом через несколько дней умер, а мы с Володей остались жить одни из всех. 72 года прошло, у меня уже внуки взрослые, а как ступила на землю моей милой родной деревушки, то снова стала маленькой беззащитной девочкой... Что помню - никому не желаю".
(фота і цытата з сайта www.dokshicy.info/news/id_post.php?id=169 за 2011 год)
фота з www.feldgrau.info
У апошнія гады чамусьці стаўленне да памяці пра падзеі Другой сусветнай вайны трансфармуецца і падмяняецца. У некаторых мястэчках і гарадах могуць правесці канцэрт ці гулянне. Ля Бягомля, у дзень адкрыцця адрэстаўраванага мемарыяла была зладжана рэканструкцыя падзей 1943 года з удзелам актораў...
фота з travel.pressa41.ru
...маё стаўленне адлюстроўвае вось гэта старое фота з моманту адкрыцця 1979 года. Калі былі жывыя тыя, хто маглі яшчэ нешта сказаць, ці прамаўчаць. Яны памяталі і жылі з гэтымі пачуццямі ў сэрцы.
фота з www.feldgrau.info
А нам, тым хто не бачыў жудасцяў вайны, варта наведваць такія месцы каб памаўчаць і крышачку адчуць гэтую боль.
Мемарыял знаходзіцца ў некалькі кіламетраў ад Бягомля ля трасы Бягомля-Докшыцы.