Перад выходнымі натыкнулася на рэкламу кампаніі А-100 аб падарунку які яны збіраюцца зрабіць на сваёй запраўцы мінчанам на 3 ліпеня.
«3 ліпеня сетка АЗС «А-100» зробіць усім мінчанам і гасцям сталіцы ў гонар Дня Незалежнасці мастацкі падарунак у выглядзе новай архітэктурнай кампазіцыі, якая да свята з'явіцца на тэрыторыі АЗС «А-100» №35. Архітэктурная кампазіцыя будзе ўяўляць сабой аб'ёмныя фігуры вышынёй каля 1,5 м, якія разам складуць надпіс «Я♥Мінск». Падобныя архітэктурныя канструкцыі ўжо ўстаноўлены ў многіх сталіцах свету і з'яўляюцца ўлюбёным месцам для фатаграфавання ў турыстаў і мясцовых жыхароў.»
Вядома да Галівуда літары ў маім уяўленні не дацягвалі.
Але бачыўся прыблізна надпіс як у Амстэрдаме...
...хаця тут літары паболей крыху, але ўсёроўна.
Можа размясцілі іх у полі каля запраўкі, і яны будуць цудоўна заўважны з мінскай колавай дарогі.
А ў рэальнасці...
...усё куды больш сумна атрымалася.
P.S. хаця крама і кафэшка там сапраўды добрая.