ВЫСТАВА сучаснай беларускай скультуры (Мінск)

Jul 02, 2015 08:12

Чым яшчэ можна заняцца ў Мінску ў выходныя? Вядома, схадзіць на выставу сучаснай беларускай скульптуры, якая месціцца на Камсамольскім возеры.



Адчынілася яна не так даўно, таму, спадзяюся, яе не паспелі наведаць вандалы.










На выспе размешчана 14 скульптур, а на ўваходзе можна азнаёміцца з аўтарамі і тлумачэннем іх ідэй. Калі жадання вялікага чытаць пра ідэі не з'явіцца, то не бяда - каля кожнай скульптуры вы знойдзеце прозвішча аўтара і назву экспаната. І ніхто ж вам не забараняе для сябе прыдумляць іншыя назвы. Што мы з дзецьмі і зрабілі - разглядалі скульптуры, абмяркоўвалі сваё бачанне і прыдумлялі іншыя назвы.



У розных крыніцах інтэрнэта ўжо інфармацыя праходзіла, але паўтаруся, што галоўны спонсар выставы Альфа-банк вырашыў выкарыстоўваць лаўку «Прышчэпка» і надалей. Плануецца размесціць некалькі такіх лавак ў розных кутках горада і раздаваць бясплатны вай-фай.





Ідэя выставы спадабалася, скульптуры таксама. Так што, хто яшчэ не быў там - прыемнага прагляду.



На выспе знаходзяцца таксама спартовыя пляцоўкі і вулічныя трэнажоры, таму адпачыць можна з карысцю.

А з прычала Парка Перамогі кожныя 30 хвілін адплывае цеплаход. Але будзьце пільнымі - вандраваць на ім файна толькі пры ўмове, што ў вас ёсць свае навушнікі, якія пераб'юць жахлівыя песні Дабрыніна пра «не сыпь мне соль на рану», і Мурамава «яблыкі на снягу».


Вандроўкі Беларусь, Мінскія замалёўкі

Previous post Next post
Up