ВАНДРУЙМА! (Маршрут № 12)

Jul 01, 2015 08:18

Планаваць вялікія выходныя трэба загадзя і, вядома, трэба іх разнастаіць. Прапаноўваю вам маршрут па сядзібах Наваградчыны з іх таямнічымі месцамі і сямейнымі паданнямі.
УСЯЛЮБ-ВЕРАСКАВА-ЛЮБЧА-ШЧОРСЫ-ТУРЭЦ-АБРЫНА-МІР





УСЯЛЮБ
Месца, якое набылі прадстаўнікі старажытнага ірландскага роду. Месца, дзе стаіць адзін з самых старажытных каталіцкіх храмаў Беларусі. Вы не паверыце, але першапачаткова гэта быў быдынак у гатычным стылі. Касцёл, згарэўшая сязіба з сумнапрыгожымі кафлявымі камінамі і прыгожыя гаспадарчыя будынкі сустрэнуцца вам на шляху.
http://azarkinm.livejournal.com/163716.html



ВЕРАСКАВА
Мястэчка, дзе нараджаліся змагары, дзе кахалі і балявалі. Дзе зараз радавы маёнтак Брахоцкіх прыходзіць у груду камянёў. Мясціны, дзе нашчадкі аднавілі сямейную капліцу і пакінуць яе нам з вамі на захаванне.
http://azarkinm.livejournal.com/145399.html



ЛЮБЧА
Месца, якое дыхае гісторыяй. Месца, якое вабіць турыстаў і валанцёраў. Месца, дзе сцены і веліч адраджаюцца намаганнямі простых людзей. Месца, якое аб'яднала Радзівілаў і Набокавых.
http://azarkinm.livejournal.com/147090.html



ШЧОРСЫ
Месца, дзе гаспадарчы будынак нагадвае палац, дзе Міцкевіч пісаў свае творы, дзе жыў апошні канцлер ВКЛ. Месца с адначасова чароўнай і трагічнай гісторыяй.
http://azarkinm.livejournal.com/144909.html



ТУРЭЦ
Адно з самых старых мястэчак Беларусі, у якім можна загадаць незвычайныя два жаданні.
http://azarkinm.livejournal.com/144678.html



АБРЫНА
Мясціны, дзе жылі героі і змагары сваёй Бацькаўшчыны. Мясціны, дзе знаходзілася самая вялікая калекцыя парцэляну на былых землях ВКЛ. Мясціны, лёс якіх без слова "трагічны" цяжка апісаць.
http://azarkinm.livejournal.com/145839.html



МІР
Вядома, на наведванне Мірскага замка ў вас ужо не будзе часу. Але будзе час спыніцца, папіць кавы ці гарбаты ў мясцовай кавярне, а можа нават прайсціся ў вечаровай цішы пад сценамі замка, калі колькасць турыстаў блізіцца да нуля. А калі будзеце вяртацца досыць позна, то можа нават пашансціць пабачыць начную падсветку некалі разбураных муроў.

P.S. На ўсялякі выпадак тым, хто захоча вандраваць на роварах. Маршрут прыблізна працягласцю 85 км.

ДОБРАЙ ВАНДРОЎКІ.

Наваградскі раён, Мінская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Маршрутызацыя краіны, Гарадзенская вобласць

Previous post Next post
Up