ТУРЭЦ (Гарадзенская вобласць)

Apr 01, 2014 21:04

Вёска Карэліцкага раёна амаль нічым непрыкметна турыстычным наведвальнікам Наваградчыны, хіба толькі вандруючы па навакольным былым сядзібам варта завітаць сюды і пабачыць цуд, які расце з зямлі. Праяджаючы мястэчка вы ніколі нездагадаецеся, што яно старэй за многія гарады Беларусі. Першыя узгадкі адносяцца аж да 1276 года, калі ў Валынскай хроніке Турэц узгадваецца падчас паходаў галіцка-валынскіх князёў з татарамі на Наваградак.



Мястэчкам валодалі князь Уладзімір Альгердавіч і яго сын Аляксандр, які пазней аддаў землі ва ўладанне Лаўрышаўскаму манастыру. З XVII ст. уладары мястэчка Хадкевічы будуюць тут невялікі касцёл, дзе побач была пабудавана драўляная ўніяцкая царква Пакрова Панны Марыі, а таксама існавала ў мястэчку і Юр’еўская праваслаўная царква.



У 1861 годзе старую ўніяцкую царкву адрэстаўравалі, але пасля паўстання Каліноўскага лёс ўніяцтва быў вызначаны. Царкву зачынілі і перадалі на баланс праваслаўю. У 1888 годзе прафінансаваная указам Аляксандра ІІІ рэстаўрацыя поўнасцю перарабіла выгляд старога храма. Будынак быў разобраны да падмуркаў і ўзведзены новы ў рэтраспектыўна-рускім стылі храм, якому пакінулі былую ўніяцкую назву на праваслаўны лад. І з таго часу ўніцкая царква Пакрова Панны Марыі стала праваслаўнай царквой Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У 1891 годзе пры царкве была прыбудавана драўляны будынак царкоўна-прыхадской школы.


У савецкі перыяд некаторы час царква працавала, і сюды звозіліся з наваколля абразы і інвентар зачыненых цэркваў, але яе таксама зачынілі ў 60-я гады ХХ ст.. Наступны раз вернікі сюды прыйшлі на служку ўжо ў 1990-я гады.



Каля царквы растуць з зямлі невядомыя крыжы. Адзін малы, а другі паболей. Па мясцовым паданняў гэта магіла князя і яго сына, якія аддалі жыцці за краіну. І гэтыя магутныя крыжы выконваюць два жаданні, толькі адно з іх абавязкова павінна быць не для сябе, а для наваколля і краіны. Вось і цягнуцца сюды людзі і загадваюць жаданні ў спадзяванні, што яны спраўдзяцца. А ці сапраўды гэта так, вы здолееце даведацца толькі дакрануўшыся да камянёў і распавёўшы ім свае мары. :-)

P.S. А яшчэ менавіта тут ў 1909 годзе вянчаўся Янка Маўр, а пасля некалькі год і працаваў у мястэчку.

крыжы, Хадкевіч, Вандроўкі Беларусь, Карэліцкі раён, Вандроўкі, Гарадзенская вобласць

Previous post Next post
Up