Калі вы ўжо вандравалі па цікавых мясцінах вакол Баранавіч (маршрут № 2
http://azarkinm.livejournal.com/103912.html), то магу вам прапанаваць яшчэ адзін маршрут.
Сталовічы - Арабаўшчына - Стайкі - Крошын - Сноў - Вялікая Ліпа - Гарадзея
СТАЛОВІЧЫ
http://azarkinm.livejournal.com/101008.htmlТут сустрэліся ў бітве войскі Агінскага і Суворава. Тут месціцца адзіны ў Беларусі касцёл, якім валодаў Мальтыйскі ордэн. Пасля паўстання Каліноўскага яго вежы былі падрэзаны, а сцены змянілі канфесію. Гэта месца, дзе гатычны касцёл ірвецца ў вышыню і прыцягвае да сябе турыстаў.
ТРЫ КРЫЖЫ
http://azarkinm.livejournal.com/120857.htmlНедалёка ад Баранавіч знаходзіцца цудоўны помнік 1930-х гадоў - "Тры крыжы". Пошук помніка і трох ДОТаў, злучаных тунэлямі, а таксама пошук прыгожага надпісу на адным з ДОТаў стане для вас сапраўдным квэстам.
СТАЙКІ
http://azarkinm.livejournal.com/123635.htmlМясціны, якімі валодалі адны з продкаў знакамітага рускага паэта. Тут можна знайсці шматгадовыя арэхі, кілішкі на цагляных сценах і прыгожыя вежы.
КРОШЫН
http://azarkinm.livejournal.com/123300.htmlМясціны, якімі валодалі Завадскія і Юрагі, дзе жыў і працаваў паэт Паўлюк Багрым, вандраваў Ігнат Дамейка. Месца, дзе Антон Адынец прысвяціў сваім сябрам верш, а прыгожае каханне пераплялося з палітыкай. Месца цікавае для аматараў гісторыі ДОТамі і яскравым дывізам на камяні.
СНОЎ
http://azarkinm.livejournal.com/122315.htmlГорад, дзе можна знайсці адзін з самых вялікіх палацаў Беларусі - 140 м у даўжыню, дзе размешчалася 100 пакояў і самая вялікая заля для прыёмаў. Прыгожы палац, дзе калісьці гасцяваў апошні кароль Рэчы Паспалітай і брат Напалеона. Палац, які быў прайграны ў карты прадстаўніком некалі магутнага роду.
ВЯЛІКАЯ ЛІПА
http://azarkinm.livejournal.com/125156.htmlАд слыннага роду Абуховічаў, якія валодалі мясцінамі 400 год, нам засталася прыгожая стайня. Такой вы не знойдзеце нідзе на Беларусі.
ГАРАДЗЕЯ
http://azarkinm.livejournal.com/124035.htmlМесца, дзе цукровы завод паставіў адзін з самых прыгожых помнікаў Грунвальдскай бітве ў Беларусі. Гарадзея - гэта месца, дзе стайня ператварылася ў касцёл, а царква пачатку ХІХ стагоддзя выглядае сціплейшай, чым будынак пачатку ХХІ стагоддзя.
МІР (магчыма)
Вядома, на наведванне Мірскага замка ў вас ужо не будзе часу. Але будзе час спыніцца папіць кавы ці гарбаты ў мясцовай кавярне, а можа нават прайсціся ў вечаровай цішы пад сценамі замка, калі колькасць турыстаў блізіцца да нуля. А калі будзеце вяртацца досыць позна, то можа нават пашансціць пабачыць начную падсветку некалі разбураных муроў.